Грамадства1919

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць

Свята-Елісавецінскі манастыр часта папракаюць у тым, што гэта ўжо не рэлігійнае месца, а гандлёвы цэнтр. Зарабляюць тут на ўсім. Мы вырашылі паглядзець што і за якія грошы прадаецца ў манастырскай анлайн-краме.

Сярод водгукаў на Свята-Елісавецінскі манастыр можна пабачыць такія: «Вельмі прыгожа, але без грошай там цябе не чакаюць. Дарэчы, прымаюць любую валюту. Карткай разлічыцца нельга».

Але бізнэс гэты сучасны і, канечне, мае анлайн-краму. Цікавы момант: усе цэны пазначаны там выключна ў расійскіх рублях (для зручнасці мы перавялі ўсё ў беларускія).

Напрыклад, за 102 рублі можна замовіць «падарункавы набор для мужчыны ў машыну». У яго ўваходзіць ікона пад даўніну, падвеска-медальён, крыж, скураныя пацеркі, бірулька і паштоўка.

Набор з пяці матрошак «Сям'я святара» каштуе прыблізна 130 рублёў. За шкляную падвеску «Анёл» у тэхніцы ціфані просяць каля 390 рублёў.

Прадстаўлена шмат керамікі. Напрыклад, самая дарагая цукарніца «Усмешка» (з рэльефным малюнкам) прадаецца за 305 рублёў. Да яе ў камплект можна ўзяць керамічны заварнік «Усмешка» за 456 рублёў. Кубачак для гарбаты са сподачкам з той жа калекцыі абыйдуцца ў 290 рублёў. Але ёсць і таннейшыя варыянты.

Прадаюцца і прысмакі. За посную 90-грамовую шакаладку прыйдзецца заплаціць каля 9 рублёў (гэта ўдвая даражэй за шакаладку Nestle ці спартакаўскую «Алёнку» на сайце «Еўраопта»).

Дарэчы, гэта далёка не адзіны бізнэс Свята-Елісавеценскага манастыру. У іх ёсць уласны стаматалагічны кабінет «Манастырскі лекар». Зарабляюць і на сваім гатэлі, які называюць Домам паломніка. Пры гэтым у водгуках пішуць, што месца сапраўды выглядае шыкоўна.

Спыніцца тут можа любы ахвотны. Для нерэлігійных гасцей прадугледжаны нумары павышанай камфортнасці — мэбля ў іх з цвёрдых парод драўніны, ёсць артапедычныя матрацы і кандыцыянеры.

Але не самае ўдалае месцазнаходжанне — недалёка знаходзіцца Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя, больш вядомы як Навінкі.

Пазначана, што нумар павышанай камфортнасці на дваіх каштуе 120 рублёў за ноч.

Таксама Свята-Елісавецінскаму манастыру ўлады дазволілі пакінуць іх прыватную школу «Іхвіс» (пасля масавай зачысткі ў Беларусі засталося ўсяго 6 прыватных школ). Адукацыя там таксама платная. Раней на форумах пісалі пра кошт 300 еўра штомесяц. Але бонусам ідзе вельмі шмат прапаганды.

Нагадаем: Свята-Елісавецінскі манастыр актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне не толькі гуманітарнай дапамогай расійскім вайскоўцам, але і добраахвотнікамі. Раней паведамлялася, што «Брат Алег» з манастыра заключыў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі і адпраўляецца на вайну. І гэта быў не першы такі выпадак.

Каментары19

  • Очевидно
    28.03.2025
    Друзья Добротвора на подарках тут разорились бы))) Хотя может монастырь ему б по старой дружбе и сам мог передать заварничек
  • Steen Drechsler
    28.03.2025
    Dziarmo
  • ЯНКА
    28.03.2025
    • Што няўцямна?! «Сям'я сьвятара» столькі каштуе, бо ў сямейку гэну ўваходзіць Бондарава. А яна быццам дорага каштуе, калі нават гэты сайтык надае ей столькі рознае ўважышчы. І як не ўзгадаць тутака слова Генія Ваганавіча Петрасяна: «Ма-ацер ёшка!». 😅

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць