Грамадства1313

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Магдалена распавяла «Нашай Ніве» пра праблемы са здароўем Максіма, якія прывялі да трагічнага фіналу. А таксама пра іх пагадненне наконт дзяцей, якія ў выніку жылі з бабуляй і дзядулем.

Максім Чарняўскі. Фота з асабістага архіва.

14 сакавіка не стала беларускага актывіста Максіма Чарняўскага: ён скончыў жыццё самагубствам на фоне псіхалагічных праблем. На развітанне ў сваім фэйсбуку хлопец напісаў, што не зможа без сваіх дачок, Лілі і Ружы, якіх у яго «забіраюць».

Чарняўскі стаў вядомы ў 2011 годзе пасля таго, як зліў кадэбэшніка, які спрабаваў яго вербаваць, і апублічыў аўдыя перамоваў з супрацоўнікам органаў. Пасля гэтага ўчынку Максіму, на той момант студэнту факультэта журналістыкі БДУ і адміністратару суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка», прыйшлося з’ехаць з Беларусі. Ён пасяліўся ў Польшчы, прадоўжыў там адукацыю. Чарняўскі расказваў «Нашай Ніве», што нейкі час быў мадэратарам у рускамоўным сегменце сацсетак. За мяжой ён таксама перавучыўся на айцішніка і апошнім часам працаваў у польскай страхавой кампаніі. У нейкі момант хлопец адчуў сябе жанчынай і нават думаў змяніць пол, але пасля сустрэчы з полькай Магдаленай змяніў рашэнне і стаў бацькам двайнят.

Магдалена кажа, што Максім сапраўды вельмі моцна кахаў і яе, і двайнятак — гэта адчувалася. Але, на жаль, акурат пасля нараджэння дзяцей у яго, па яе словах, абвастрыліся псіхалагічныя праблемы.

«У яго абвастрыліся праблемы з псіхічным здароўем, фінансавымі абавязкамі і пазыкамі. Пачала развівацца шызафрэнія ці псіхоз (якая менавіта хвароба — невядома, бо ён не дажыў да шпіталізацыі). Акурат у пятніцу раніцай (14 сакавіка, у дзень здзяйснення самагубства — НН) ён быў на размове наконт афармлення ў шпіталь для псіхічна хворых. Гэта павінна было адбыцца цягам двух тыдняў, але вечарам таго ж дня Максім ужо, на жаль, не жыў».

Магдалена думае, што псіхіка Максіма проста не вытрымала ўсіх абавязкаў, што на яго наваліліся адначасова: быць добрым бацькам і мужам, забяспечваць сям’ю.

«Ён пайшоў з жыцця, таму што хацеў мець шчаслівы дом са мной і дочкамі, але рэальнасць аказалася для яго занадта складанай і цяжкай», — расказвае Магдалена.

Фота шчаслівай сям’і неўзабаве пасля нараджэння дзяцей, якім Максім дзяліўся з «Нашай нівай» для інтэрв’ю пра свой дэкрэтны адпачынак.

Пры гэтым дзяўчына адмаўляе, што нехта хацеў зусім адабраць у Максіма дзяўчынак, пра што ён намякнуў у сваім апошнім допісе перад смерцю.

«Дзеці жылі са сваімі бабуляй і дзядулем (маімі бацькамі) і па дамове павінны былі жыць з імі да трох год. Такое пагадненне мы заключылі ў судзе разам з Максімам. Ён яго таксама падпісаў у інтарэсах дзяцей, таму што не мог забяспечыць дзецям фінансавую стабільнасць. Але ён мог іх бачыць. Я не хацела адбіраць у яго дзяцей. Як жанчына я не хацела быць маці-адзіночкай. Я хацела, каб у маіх дзяцей быў бацька ў асобе Максіма. Але ён быў хворы і так здарылася. Я ўпэўненая, што, калі б ён пачакаў лячэння, яму б дапамаглі ў шпіталі. Мне шкада, што ён не дачакаўся. Я ўпэўненая, што пасля выпіскі мы б разам знайшлі новае рашэнне яго праблем», — не хавае эмоцый Магдалена.

Шчаслівае сямейнае фота з архіву Магдалены

Каментары13

  • RIP
    27.03.2025
    Очень жаль, что сам Максим не успел рассказать свою версию происходящего в его жизни. Думаю, наверняка бы она отличалась
  • Мужчынская салідарнасць
    27.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    27.03.2025
    Прыгожыі ..Пры іньшых абставінах у іньшай ...І так стагодзямі

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць