Гісторыя

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць артэфакты з археалагічных раскопак у Мінску і Ваўкавыску

Выстава «Мастацтва ў археалогіі», што працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі, паказвае археалагічныя артэфакты з музейнай калекцыі і выклікае цікавасць гледачоў не толькі адметным экспанаваннем, але і тым, што прадметы, прадстаўленыя на выставе, можна знайсці як у падручніках гісторыі, так і ў кнігах па беларускім мастацтве, піша Reform.news.

Створкі крыжоў-энкалпіёнаў. Фота: сацсеткі

Насамрэч музей асобнай калекцыі археалогіі не мае. Аднак ён захоўвае каля 200 аб’ектаў, знойдзеных падчас археалагічных раскопак. Яны размешчаныя ў аддзеле «Беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць артэфакты з археалагічных раскопак Мінска і Ваўкавыска
Грабень самшытавы. XIII стагоддзе. Раскопкі Мінскага замчышча. 1958. Фота: сацсеткі

У асноўным гэта рэчы, якія былі знойдзеныя ў сярэдзіне мінулага стагоддзя на раскопках у Мінску і Ваўкавыску, але таксама і адносна нядаўнія археалагічныя прадметы.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць артэфакты з археалагічных раскопак Мінска і Ваўкавыска
Абразок Святы Мікалай і святы Стэфан. ХІІІ стагоддзя. Раскопкі Мінскага замчышча. 1957 год. Фота: сацсеткі

На выставу куратар і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзмітрый Моніч адабраў прадметы, якія маюць мастацкую каштоўнасць. Гэта амаль палова ўсёй калекцыі музея — каля 90 экспанатаў.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць артэфакты з археалагічных раскопак Мінска і Ваўкавыска
Шахматная фігура «Ладдзя». Пачатак ХІІ стагоддзя. Раскопкі «Шведскай гары» ў Ваўкавыску. 1954 год. Фота: сацсеткі

Унікальныя артэфакты маюць невялікі памер, таму для іх экспанавання былі падрыхтаваныя вітрыны з падсветкай, абсталяваныя павелічальным шклом розных дыяметраў.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць артэфакты з археалагічных раскопак Мінска і Ваўкавыска
Шпілька. III-IV стагоддзі. Фота: сацсеткі

Цэнтральным экспанатам выставы з’яўляецца невялікая каменная плітка з рэльефнай зааморфнай выявай. Яна мае дасканалую мастацкую апрацоўку, таму выява была змешчаная на афішу.

Да найбольш каштоўных і старажытных помнікаў археалогіі ў калекцыі музея адносяцца артэфакты, выяўленыя ў 1950-я гады пры раскопках у Мінску пад кіраўніцтвам Эдуарда Загарульскага і Васіля Тарасенкі.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць артэфакты з археалагічных раскопак Мінска і Ваўкавыска
Створка трыптыха. Другая палова ХІ — пачатак ХІІ стагоддзя. Раскопкі «Шведскай гары» ў Ваўкавыску 1954 года. Фота: сацсеткі

Напрыклад, на Мінскім замчышчы былі знойдзеныя невялікія абразкі — з выявай Божай Маці і Святога Пятра, а таксама абразок з выявай Святога Мікалая і Святога Стэфана.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць артэфакты з археалагічных раскопак Мінска і Ваўкавыска
Падвеска. Шчучын. V-VII стагоддзі. Фота: сацсеткі

Таксама на выставе можна ўбачыць каменныя абразкі XIII стагоддзя, касцяныя шахматныя фігуры XIII стагоддзя, знойдзеныя падчас раскопак «Шведскай гары» ў Ваўкавыску ў 1954 годзе, двухбаковы самшытавы грэбень з выявай грыфонаў XIII стагоддзя.

Музей мае намер папаўняць калекцыю археалагічных прадметаў знаходкамі з металу, дрэва, каменя, якія маюць мастацкія вартасці.

Выстава будзе працаваць да 6 красавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць