Грамадства55

Расія прапануе неразмяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі ўзамен на неразмяшчэнне амерыканскіх балістычных ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе

The Washington Post атрымала доступ да дакумента аднаго з інстытутаў, блізкіх да ФСБ, у якім утрымліваюцца рэкамендацыі па перамовах з ЗША наконт Украіны.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Дакумент быў перададзены выданню адной з еўрапейскіх разведак і быў аформлены прыкладна за тыдзень да першых перамоў ЗША і Расіі ў Эр-Рыядзе 18 лютага. У дакуменце выкладзены максімалісцкія патрабаванні Масквы, без найменшага намёку на кампраміс.

Асноўныя палажэнні дакумента

Расія адхіляе ідэю Дональда Трампа завяршыць вайну «за 100 дзён», лічачы яе нерэальнай. Паводле расійскай пазіцыі, мірнае ўрэгуляванне немагчымае раней за 2026 год.

Мэта Расіі — падзяляць ЗША і іх саюзнікаў, аслабляючы пазіцыю Вашынгтона ў перамовах па Украіне. Таксама Крэмль спрабуе ўзмацніць напружанасць паміж ЗША і Кітаем. Масква выкарыстоўвае не толькі ціск, але і «падарунак» — напрыклад, прапануе ЗША карысныя выкапні, у тым ліку на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Падзяляючы заходнія краіны, Масква хоча нармалізаваць адносіны з ЗША, у тым ліку праз аднаўленне працы амбасад.

Расія катэгарычна адхіляе ідэю размяшчэння міратворцаў ва Украіне і настойвае на прызнанні Захадам расійскага суверэнітэту над акупаванымі тэрыторыямі.

Расія не згодная нават на першапачатковы план Келага-Флейца, які дапускаў захаванне акупаваных тэрыторый за Расіяй пры ўмове, што Украіна не будзе спрабаваць вярнуць іх сілай у будучыні.

Любая працягласць паставак зброі Украіне пасля мірнага пагаднення «абсалютна непрымальная». Акрамя таго, Расія патрабуе скарачэння колькасці Узброеных сіл Украіны.

Без афіцыйнага прызнання акупаваных тэрыторый Крэмль лічыць «вельмі верагодным» аднаўленне баявых дзеянняў у сярэднетэрміновай перспектыве — напрыклад, пасля наступных выбараў у ЗША.

Расія хоча пашырыць «буферную зону» ў памежных з Бранскай і Белгарадскай абласцямі рэгіёнах Украіны (Чарнігаўская, Сумская, Харкаўская вобласці), а таксама дамагаецца дэмілітарызацыі ўкраінскага Прычарнамор’я, уключаючы Адэскую вобласць.

Ніякія палітычныя саступкі Украіны (адмова ад NATO, выбары з удзелам прарасійскіх партый) недастатковыя для перамоў. Расія патрабуе «поўнага расфармавання» цяперашняга ўкраінскага ўрада, хоць у дакуменце прызнаецца, што змяніць яго знутры немагчыма.

Расія не бачыць сэнсу ў зняцці санкцый у абмен на мірнае пагадненне. У дакуменце гаворыцца: «Не зусім зразумела, якая ад гэтага карысць Расіі», а таксама адзначаецца, што эфект ад санкцый перабольшаны.

Масква прапануе неразмяшчэнне расійскага комплексу «Арэшнік» у Беларусі ў абмен на адмову ЗША ад размяшчэння балістычных ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе.

Расія прапануе спыніць пастаўкі зброі «недружалюбным да ЗША краінам» у абмен на спыненне паставак зброі Украіне. Але ў дакуменце прызнаецца, што Маскве будзе цяжка выканаць гэтае абяцанне, бо яна мае шчыльныя сувязі з саюзнікамі.

Высновы экспертаў The Washington Post

Пуцін наўрад ці адкрыта скажа Трампу «не» — гэта занадта вялікі рызыка для патэнцыйнага саюза з Вашынгтонам. Хутчэй за ўсё, Пуцін будзе дэманстраваць «гнуткасць і адкрытасць», падкрэсліваючы, што ён разумее Трампа, але не можа пайсці на саступкі без сур’ёзнага абмену.

Расія будзе максімальна зацягваць перамовы. Проста спыніць агонь, як таго хоча Трамп, не ўваходзіць у інтарэсы Крамля. І, магчыма, Трамп гэтага не разумее.

Каментары5

  • Ботам
    13.03.2025
    Маскоўская імперыя выкарыстоўвае нас як фішку ў казіно , Лукабот, гэта твайму Лукашэнка павінна быць сорамна. Гэта ён і ты ворагі Беларусі разам с тваёй Расіей і ніякага супрацоўніцтва з дыктатарам не будзе, як ты не цытуй сваю гбшную метадычку.
  • Ружовы туман трампа
    13.03.2025
    Паглядзім зараз як лапідарны геній дадавіць пуціна
  • Янка
    13.03.2025
    Не спрацуе без уключэння пад забарону Іскандэраў, ужыванне якіх парушыла і разбурыла ДРСМД. Таму пуйло можа не верашчаць

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць