Свет22

Зяленскі назваў склад украінскай дэлегацыі на перамовах у Саудаўскай Аравіі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў склад украінскай дэлегацыі на сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША ў Саудаўскай Аравіі на наступным тыдні. Самога яго ў ёй не будзе.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

«Наступны тыдзень я пачну з візіту ў Саудаўскую Аравію. Пасля маёй сустрэчы ў панядзелак з наследным прынцам украінскія дыпламатычныя і вайсковыя прадстаўнікі застануцца для сустрэчы ў аўторак з амерыканскай камандай», — расказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ў склад украінскай дэлегацыі ўвойдуць кіраўнік ягонага офіса Андрэй Ярмак, намеснік Ермака Павел Паліса, міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга і міністр абароны Рустэм Умераў.

11 сакавіка ўкраінская і амерыканская дэлегацыі плануюць абмеркаваць у Саудаўскай Аравіі пытанні, якія тычацца вайны, якую Расія вядзе ва Украіне.

Каментары2

  • О как
    09.03.2025
    Таксічны Ермак усё ж такі пралез на першае месца. Адпіхнуўшы нават Зяленскага.
    Украінская апазіцыя будзе ў шоку.
  • Ёсік
    09.03.2025
    Гляджу на фотаздымак прэзідэнта Украіны спадара Зяленскага і думаю, не аб такім тэрміне свайго кіраваньня ты меркаваў, не было тамака гэтага ўварваньня дзікіх сабак, ды трох гадоў вайны. Павага, малады, не з'ехаў у Еўропу, як той пуцін хуценька, калі прыгожын ішоў у маскву. Трымайся, для большасьці насельніцтва ты сапраўдны кіраўнік.

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»16

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць