Грамадства88

Гінеколаг у Каўнасе пяць гадоў таемна здымаў пацыентак на відэа

Гэта ўскрылася выпадкова, калі праверылі яго тэлефон па іншай справе аб атрыманні хабару.

Клайпедская акруговая пракуратура перадала ў суд справу, у рамках якой доктара абвінавачваюць у злоўжыванні службовым становішчам і незаконным зборы адчувальнай інфармацыі пра асабістае жыццё пацыентак, піша Delfi.lt.

Падчас расследавання высветлілася, што абвінавачаны В.А., які атрымаў ліцэнзію акушэра-гінеколага ў 2004-м годзе, падчас амбулаторнага і стацыянарнага агляду пацыентак у дзяржаўных і прыватных клініках Каўнаса тайна здымаў іх на відэа падчас кансультацый.

Справу пачалі расследаваць, калі гэтыя факты выявілі падчас іншага расследавання, звязанага з хабарніцтвам. У ходзе следчых дзеянняў у асабістым тэлефоне доктара знайшлі відэазапісы.

Стала вядома, што з чэрвеня 2018 года па чэрвень 2023 года ён зняў на відэа 20 пацыентак.

Пракуратура не мае даных аб магчымым распаўсюдзе гэтых запісаў.

На дадзены момант: доктар часова адхілены ад працы, яму забаронена працаваць акушэрам-гінеколагам, абмежаваны ягоныя маёмасныя правы, каб гарантаваць кампенсацыю шкоды пацярпелым.

Паводле абвінаваўчага акта, пацыенткам быў нанесены значны маральны ўрон, акрамя таго, было зняважана званне доктара і падарваны аўтарытэт медыцынскіх устаноў Літвы.

Абвінавачанаму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары8

  • Ёсік
    05.03.2025
    Дрэнна, канешне, рабіў гінеколаг, але гэта не так жахліва, як запісваць забойствы ўкраінскіх палонных жаўнераў ці цывільных грамадзян Украіны.
  • Мара Кавальковай
    05.03.2025
    Нічога страшнага, трэба раскрэпашчацца.
  • Цім
    05.03.2025
    Чаго не зробіш дзеля навукі! Пойдзе працаваць на кафедру у медВНУ, будзе добрым настаўнікам студэнтам.

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?12

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць