Грамадства2323

Бацькоў выклікаюць у школы, каб адгаварыць вучыць дзяцей за мяжой

У Беларусі зноў актывізавалі барацьбу з паступленнем абітурыентаў за мяжу. Бацькоў некаторых вучняў выклікаюць на размову з настаўнікамі і адміністрацыяй.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пыталіся, што не падабаецца ў Беларусі

«Ідэалагічная апрацоўка ідзе ад самага пачатку навучальнага года. У школу рэгулярна прыходзяць ідэолагі, якія распавядаюць дзецям, як выдатна жыць у Беларусі, якія вялікія перспектывы іх тут чакаюць.

Паралельна з гэтым расказваюць, як дрэнна жывецца беларусам у Еўропе, як там яны нікому не будуць патрэбныя», — распавядае мама адзінаццацікласніка.

Маці выпускніка кажа, што ў лютым у выпускных класах праводзілі анкетаванне, дзе былі пытанні пра тое, куды вучні збіраюцца паступаць.

«Здаецца, гэта нармальная практыка, бо ў старэйшага сына таксама былі падобныя апытанні, калі ён вучыўся ў 11-м класе. Але пяць гадоў таму нікога асабліва не турбаваў той факт, што школьнік збіраецца паступаць за мяжу.

Цяпер жа бацькоў, чые дзеці напісалі, што збіраюцца вучыцца за мяжой, выклікаюць у школу», — прызнаецца жанчына.

Адміністрацыя спрабуе пераканаць бацькоў, каб іх дзеці заставаліся ў Беларусі, а не выязджалі на Захад.

«Пачалі расказваць, як беларуская дзяржава клапоціцца пра моладзь, пра перспектывы, якія іх тут чакаюць. Пыталіся, што нам не падабаецца ў Беларусі, калі мы збіраемся адпраўляць дзяцей за мяжу», — згадвае жанчына.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Суразмоўца адзначае, што прынамсі дырэктарка школы падчас размовы паводзіла сябе так, быццам верыць у тое, што кажа.

«З класным кіраўніком было размаўляць прасцей, бо яна шчыра сказала, што вымушана ўсё гэта рабіць праз ціск з боку адміністрацыі, паколькі высокі працэнт паступленняў за мяжу — гэта дрэнна для школы. А вось дырэктарка вельмі падобная да ідэйнай лукашысткі», — прызнаецца суразмоўца.

«Правільны» адказ у анкеце не гарантуе спакою

Яшчэ адных бацькоў запрасілі на размову ў школу, нават нягледзячы на тое, што іх дачка ў анкеце не пазначала, што збіраецца з’язджаць.

«Мы яшчэ з мінулага года ведалі ад знаёмых, што на пытанні ў той анкеце трэба адказваць «правільна», таму падрыхтавалі дачку, каб яна напісала, што будзе паступаць у беларускую ВНУ.

Тым не менш, нас усё адно выклікалі, але спасылаліся не на даныя з анкеты, а на чуткі, што дачка нібыта плануе паступаць у Польшчу.

Натуральна, што сярод сяброў дзеці не будуць хлусіць пра тое, дзе хочуць вучыцца, таму для настаўнікаў няма вялікай праблемы даведацца пра намеры вучняў.

Але мы стаялі на сваім, што ў анкеце інфармацыя праўдзівая, што дачка застанецца ў Беларусі і ў ніякую Польшчу не збіраецца», — прызнаецца маці выпускніцы.

Яна была не адзінай у класе, хто апынуўся ў падобнай сітуацыі. Жанчына кажа, што многія бацькі дамаўляюцца з дзецьмі, каб тыя менш распаўсюджваліся пра свае планы з’ехаць вучыцца за мяжу.

«У анкетах толькі некалькі чалавек з класа адказалі, што плануюць працягваць вучобу ў іншай краіне. Але калі паразмаўляць з іншымі бацькамі, то вынікае, што не менш за палову вучняў маюць такі намер. Большасць выбірае Польшчу, а на другім месцы па папулярнасці ідзе Расія», — кажа маці будучай выпускніцы.

Каментары23

  • Я
    05.03.2025
    Нет желающих впрягаться в хомут колхозный , кормить трутней .Хай вам чмо из мавзолея тянет плуг .
  • Пакуем чемоданы
    05.03.2025
    Писать, говорить что угодно, но готовить детей уезжать отсюда навсегда. Что тут не нравится? Режим не нравится.
  • цыкада
    05.03.2025
    В бсср только одна перспектива для детей - это стать безработными за инакомыслие

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць