Аўто11

Кіроўца змог аспрэчыць «ліст шчасця». Вось як яму гэта ўдалося

«Лістоў шчасця» (пастаноў аб накладанні спагнання за адміністрацыйнае правапарушэнне) сталічны кіроўца чакаў яшчэ з пачатку студзеня, бо заўважыў успышкі ад спрацоўвання камер. Але вырашыў абскардзіць штрафы, калі яны прыйдуць. І ў яго гэта атрымалася.

— Рухаючыся па трасе Мінск — Магілёў, «злавіў» дзве камеры. Пры гэтым дарожныя знакі на працягу ўсёй трасы былі залеплены снегам, і нічога не было відаць. Вызначыць хуткасць альбо зусім немагчыма, альбо вельмі складана, — распавёў аўтааматар журналісту Onlíner.

— На трасе абмежаванне 120 км/г, упершыню на знаку ўбачыў дзве лічбы — падумаў, што 90 км/г, скінуў хуткасць і атрымаў фота. Вельмі здзівіўся. У другі раз увогуле не было відаць, якое абмежаванне, але паколькі да гэтага было 120 км/г, так і працягваў рух.

У канцы студзеня прыйшла пастанова аб накладанні спагнання за адміністрацыйнае правапарушэнне (толькі адна). Мужчына падаў скаргу ў раённы аддзел ДАІ па месцы рэгістрацыі. Разам са скаргай забралі і арыгінал пастановы. Таксама ён перадаў на дыску фота і відэа, якія пацвярджалі, што дарожныя знакі былі залеплены снегам.

— На днях прыйшло паведамленне аб спыненні справы і адмене пастановы. Так што ўсё магчыма, — падсумаваў мужчына.

Гэты выпадак пацвярджае, што часам штраф з камеры фотафіксацыі можна аспрэчыць. Але для гэтага патрэбны падставы і доказы.

Каментары1

  • Янак
    27.02.2025
    знакі залеплены снегам, кіроўца ляціць 120км. А тое што надвор'е кепскае, трэба памалу ехаць, асцярожней, ён не разумее. 120 гэта летам, па сухой дарозе у светлы час. Ноччу жывела можа выскачыць, зімой слізка, трэба думаць што робіш

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць