Вайскоўца Дудука з 120-й асобнай механізаванай брыгады судзяць за перавышэнне ўлады
Ён быў камандзірам мотастралковай роты.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 28 лютага пачынаецца працэс над Уладзіслам Дудуком. Мужчыну абвінавачваюць ва злоўжыванні ці перавышэнні ўлады (ч. 2 арт. 455 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
«Белпол» пацвердзіў «Нашай Ніве», што ў Беларусі ёсць толькі адзін чалавек з такімі ініцыяламі, як у яго.
Уладзіслаў Дудук нарадзіўся ў Клецку. У 2014-2018 ён вучыўся ў Вайсковай акадэміі, пасля чаго стаў камандзірам мотастралковага ўзвода 120-й асобнай механізаванай брыгады. У 2021-м Дудук прызначылі камандзірам мотастралковай роты. Яго далейшыя пасады невядомыя.
120-я асобная механізаваная брыгада знаходзіцца ва Уруччы. Гэта тэрыторыя ўваходзіць у Першамайскі раён Мінска, у судзе якога і будуць судзіць вайскоўца.
Што канкрэтна інкрымінуецца Дудуку, незразумела. Яго артыкул азначае, што злоўжыванне пацягнула за сабой цяжкія наступствы альбо суправаджалася гвалтам, пакутамі пацярпелага ці выкарыстаннем зброі.
Дудуку пагражае зняволенне на тэрмін ад 3 да 10 гадоў. Ні хіміяй, ні штрафам абысціся немагчыма.
Каментары