Грамадства55

«Гэта ела маё дзіця». Мінчанка купіла ў краме выпечку з металічнай стружкай

Цяпер пакупніца спрабуе высветліць, чаму небяспечны тавар трапіў на прылавак. Яе гісторыю расказала Blizko.by.

«Металічная» выпечка

У «Зялёны клён» на Ігуменскім тракце, 26 Яўгенія прыйшла ўвечары 9 лютага. У краме яна купіла салату і чатырохсотграмавую вітушку для свайго маленькага сына.

«Гэтая выпечка была запакаваная ў звычайны поліэтыленавы пакет. Без усялякіх «апазнавальных знакаў». Ніякай інфармацыі, дзе, калі і як вырабленая гэтая вітушка, на ёй не было. Але ў «Зялёным клёне» так заўсёды пакуюць хлебабулачную прадукцыю. Усе звесткі пра склад прадукту, дату яго вырабу і тэрмін прыдатнасці знаходзяцца на паліцы ў аддзеле, пры жаданні ўсё гэта можна паглядзець, — расказвае Яўгенія. —

Чаму я адразу не звярнула ўвагу на тое, што з гэтай вітушкай нешта не тое? Паўтаруся, яна была запакаваная ў пакет, праз які не было відаць, што ў выпечцы знаходзяцца іншародныя целы. Часу на тое, каб яе разглядаць, у мяне не было, я ўзяла яе і пайшла аплачваць пакупкі».

Прыйшоўшы дадому, Яўгенія дала кавалачак булкі свайму маленькаму сыну:

«Майму сыну год і восем месяцаў, гэтую вітушку я купіла спецыяльна для яго. Я адрэзала яму кавалачак выпечкі — па вазе яна вялікая — 400 грамаў, амаль як велікодная булка. І калі малы пачаў есці, я краем вока ўбачыла, што з выпечкай нешта не тое. Прыгледзеўшыся, я жахнулася — з адрэзанай часткі вітушкі тырчалі кавалачкі металічнай стружкі. Я гэтую булку ў яго тут жа забрала. Сын паспеў з'есці толькі трохі мякішу вітушкі — унутры металу не было, прынамсі, я яго там не ўбачыла.

Калі я дастала пакупку з пакета, то ўбачыла, што верх вітушкі ў літаральным сэнсе ўсеяны металічнай стружкай… Калі б гэта быў усяго адзін кавалачак металу, то Бог з ім, я б, хутчэй за ўсё, не надала б гэтаму ніякага значэння, але гэтая вітушка ўсеяная металам… Таму я паспрабавала разабрацца ў сітуацыі».

«Я павінна пацвердзіць, што ў вітушцы знаходзіцца стружка»

Пасля здарэння Яўгенія звярнулася ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна:

«Агледзеўшы прадукт, там сказалі, што падобнае, вядома, недапушчальна. І дадалі, што я павінна ў прыватным парадку шукаць лабараторыю, якая змагла б высветліць, што за метал знаходзіцца ў гэтай вітушцы. У раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі такімі даследаваннямі не займаюцца. Гэта значыць, я сама павінна пацвердзіць, што ў выпечцы знаходзіцца габлюшка. Гэта відаць няўзброеным вокам — у вітушцы метал. Адзінае пытанне, што гэта за метал».

Затым Яўгенія патэлефанавала ў Таварыства абароны правоў спажыўцоў Мінска:

«Там мне адказалі, што таксама нічым дапамагчы не могуць, іх лабараторыя такімі даследаваннямі таксама не займаецца, — расказвае суразмоўца. — Дарэчы, у санстанцыі параілі мне скласці зварот на сайце обращение.бел, што я і зрабіла. Мая заява трапіла на разгляд у санстанцыю Маскоўскага раёна Мінска — па месцы размяшчэння цэха, дзе была вырабленая гэта вітушка. На гэты момант мой зварот мае статус «на выкананні».

Вярнулася Яўгенія і ў «Зялёны клён» — туды, дзе і купіла небяспечную вітушку. Дзяўчына апісала сваю гісторыю ў кнізе скаргаў.

«Кнігу скаргаў мне выдалі, — кажа яна. — Акрамя таго, калі я прыйшла ў «Зялёны клён» яшчэ раз, то да мяне выйшла супрацоўніца, але я не ведаю, якая ў яе пасада. Яна спыталася, што здарылася, і папрасіла паказаць булку. Паглядзеўшы на тавар і нічога не сказаўшы, супрацоўніца пайшла».

На сённяшні дзень жанчыне не вярнулі грошы за «металічную вітушку».

«Рэч нават не ў грашах, там тры рублі — гэта дробязь, — кажа Яўгенія. — Праблема ў самой сітуацыі. Я спалохалася за дзіця, але да дактароў пасля гэтай сітуацыі я не звярталася, нібыта ўсё абышлося, сын адчувае сябе нармальна».

Вітушка з элементамі, падобнымі на метал, дагэтуль захоўваецца ў Яўгеніі:

«Я вырашыла яе захаваць, прынамсі, да таго моманту, пакуль не прыйдзе афіцыйны адказ па сітуацыі. Выпечка ляжыць замарожаная ў халадзільніку. Паралельна я самастойна спрабую знайсці лабараторыю, якая змагла б правесці аналіз гэтага хлебабулачнага вырабу, давёўшы відавочнае».

А пакуль Яўгенія чакае афіцыйнага адказу і расказвае, які б фінал гісторыі яе задаволіў:

«Мне здаецца, што трэба адказаць на два галоўныя пытанні: як у выпечку трапіла габлюшка і на якім этапе гэта адбылося. Яшчэ адно першараднае пытанне — хто займаецца кантролем якасці гатовай прадукцыі. Хацелася б, каб гэты недахоп выправілі і каб прадукцыя відавочна неналежнай якасці не трапляла да спажыўца».

Што кажуць у краме?

Журналіст Blizko.by патэлефанаваў у краму «Зялёны клён» па Ігуменскім тракце, 26, дзе Яўгенія купіла падазроную выпечку. У краме пра сітуацыю ведаюць, але да завяршэння праверкі кіраўніцтва гандлёвага пункту ад каментароў устрымліваецца. Вось што расказалі ў прыёмнай:

«Кіраўніцтва крамы каментароў пакуль не дае. Цяпер ідзе праверка. Цэх, дзе вырабілі гэтую вітушку — гэта цэх «Зялёнага клёну», і знаходзіцца ён у Маскоўскім раёне Мінска, цяпер яго правярае раённая санстанцыя. Праўда, па выніках праверкі пакупніца атрымае адказ з санстанцыі Ленінскага раёна Мінска — па месцы звароту».

Калі тэкст рыхтаваўся да публікацыі, Яўгенія атрымала адказ з «Зялёнага клёну» за подпісам дырэктара гандлёвага пункта Вольгі Масцеравай.

У ім напісана, што выпадак быў разгледжаны на калектыўным сходзе супрацоўнікаў універсама, з персаналам была праведзеная гутарка. Крама выказала шкадаванне, што яе наведванне выклікала ў пакупніцы негатыўнае ўражанне і што такая сітуацыя ўвогуле ўзнікла. Праверка санітарна-эпідэміялагічнай службы Ленінскага раёна нейкіх парушэнняў непасрэдна ў краме не выявіла, а кандытарскі цэх на вул. Касманаўтаў, 29 правярае адпаведная служба Маскоўскага раёна.

Каментары5

  • проходил мимо, одурел
    21.02.2025
    В твиторе есть англоязычные видео, где в магазине пилят болгаркой металлическую панель стеллажа, не убирая продукты и такая же металлическая стружка сыпется на продукты. И рабочий и окружающие, делают круглые глаза, когда им говорят, что так нельзя. И есть дежурный дурачок в твиторе, пищущий всем подряд, что в этом ничего страшного нет.
    Нужно добиваться записей камер наблюдения магазина, пока их не переписали, чтобы виновника нашли и уволили.
  • Максим Дизайнер
    22.02.2025
    Так в 90% самых науральных и вкусных в мире подуктах и без стружки отравы хватает.
  • Тамара
    22.02.2025
    Не понимаю, зачем малышу вообще давать такую выпечку с непонятным составом ?????????? Есть специально детские печеньки . В конце концов сама не могла испечь для ребенка????

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі65

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна16

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany18

Мінчанін хацеў прадаць парагенератары, але 15‑гадовы пакупнік бясплатна забраў тавар і ўцёк

Пад Талачыном перакуліўся аўтобус Масква — Брэст, загінула пасажырка

Ад звычайных пенсіянераў да багацеяў: хто і як гуляе ў мінскіх казіно

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін28

«Сітуацыя як на акупаваных тэрыторыях Украіны». Павел Баркоўскі — пра стан беларускай культуры20

У Расіі затрымалі 70 чалавек, якія маліліся за здароўе Зяленскага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі65

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць