Грамадства88

Стала вядома, што за амерыканец нядаўна быў вызвалены з беларускай турмы

На мінулым тыдні рэжым Лукашэнкі ў выніку дамоўленасці з амерыканцамі вызваліў з-за кратаў трох палітвязняў. Імёны двух былі адразу вядомыя — Андрэй Кузнечык і Алена Маўшук. А вось пра трэцяга было вядома толькі тое, што ён грамадзянін ЗША. Цяпер жа тэлеканал «Дождь» даведаўся ягонае імя — Мікалай Шугаеў.

Фота з асабістага архіва Мікалая Шугаева

56-гадовы Мікалай Шугаеў расказаў «Дождю», што ў яго ёсць амерыканскае і ўкраінскае грамадзянства. У Беларусі ён знаходзіўся з 2020 года, куды прыехаў да сям'і і свайго маленькага сына.

Па словах Шугаева, менавіта жонка, з якой у яго сапсаваліся адносіны, і напісала на яго данос беларускім уладам. Пасля таго яго 5 месяцаў трымалі ў беларускіх СІЗА паводле палітычных артыкулаў.

Мікалай быў падпісаны ў сацсетках на «NEXTA Live», «Радыё Свабода», «Белсат» і іншыя каналы ды медыя, прызнаныя рэжымам «экстрэмісцкімі», праз што і быў затрыманы 12 верасня 2024 года.

@nashaniva Што за американца выпусціў Лукашэнка? #беларусь #нашаніва #белорусы #мова #новостибеларуси #лукашенко ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Спачатку Шугаеву паставілі ў віну распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і пасадзілі на 13 сутак у ізалятар Наваполацка. Затым пайшлі яшчэ тры такія ж адміністрацыйныя арышты паводле новага складу злачынства.

«Сілавікі пытаюцца: навошта ў цябе на падаконніку ляжыць кніга Джорджа Оруэла «1984»? Я кажу: «Як навошта? Чытаць». Так, калі яны праводзілі ператрус, яны канфіскавалі нават гэтую кнігу. У мяне ў кватэры віселі сцягі дзвюх краін — амерыканскі і ўкраінскі. Сцягі таксама канфіскавалі», — расказаў мужчына.

Умовы ў ізалятары Шугаеў называе катоўняй: яму не дазвалялі мыцца, нармальна спаць і вельмі слаба кармілі. Таксама ў дачыненні да зняволенага практыкавалі катаванне пад назвай «ластаўка», сцвярджае мужчына.

У ізалятары Шугаеў прабыў 56 дзён, пасля чаго мужчыну перавялі ў СІЗА КДБ у Менску і распачалі супраць яго крымінальную справу за публічную абразу Лукашэнкі, асновай для якога стаў каментар у інстаграме. Там ён правёў яшчэ тры месяцы.

Фота з асабістага архіва Мікалая Шугаева

12 лютага Шугаеў выйшаў на волю пры садзейнічанні амерыканскіх уладаў. Цяпер Мікалай знаходзіцца ў Сан-Антоніа (штат Тэхас), у медыцынскай клініцы на тэрыторыі вайсковай базы, дзе праходзіць рэабілітацыю. За 5 месяцаў зняволення ён страціў 20 кілаграмаў, мужчына скардзіцца на праблемы са зрокам. Таксама па выніках аналізаў у мужчыны ёсць падазрэнне на сухоты, якія ён мог падхапіць у ізалятары. 

Каментары8

  • Жэсць
    18.02.2025
    Ні за што мужык сеў, але яго выцягнуў амерыканскі пашпарт. А нашым беларусам хто дапаможа? Сядзяць у такіх жа нялюдскіх умовах і ніхто за іх не можа ўпісацца. Я ўжо нават маўчу пра аднаўленне справядлівасці і пакаранне лукашэнкаўскіх кАтаў.
  • табе
    18.02.2025
    Смех ды й Годзе, табе ціханоўская што, занозай у адным мейсцы?
  • Сэм
    18.02.2025
    З амерыканскім пашпартам лепш не ехаць у Беларусь, бо пасадзяць адразу. Чаму Зянковіча не забралі і колькі такіх там яшчэ сядзіць.

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць