Грамадства11

Беларусь апускаецца ўсё ніжэй у рэйтынгу ўспрымання карупцыі

Паводле ацэнкі арганізацыі Transparency International, у 2024 годзе індэкс успрымання карупцыі ў Беларусі склаў 33 балы са 100. Краіна апусцілася на 114-е месца сярод 180 дзяржаў (у 2023 годзе была 98-й). У 2022 годзе яна займала 91-е месца.

Сярод суседзяў Беларусі найлепшы паказчык у Літвы — 32-е месца (летась 34-е) з індэксам 63. Латвія, Польшча, Украіна і Расія таксама страцілі пазіцыі, асабліва Расія, якая апусцілася на 154-е месца (раней 141-е) з індэксам 22.

Лідарамі рэйтынгу застаюцца Данія, Фінляндыя і Сінгапур, а найгоршыя пазіцыі займаюць Венесуэла, Самалі і Паўднёвы Судан.

У гэтым індэксе ацэньваецца не сам узровень карупцыі як такі, а яе ўспрыманне экспертамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Раней рост паказчыка супадаў з паляпшэннем адносін Беларусі з Захадам. У 2013 годзе індэкс быў 29, у 2016 — 40, у 2019 — 45. Пасля 2020 года паказчык пачаў зніжацца.

Каментары1

  • атрад
    11.02.2025
    Чакай, а што будзе апасля назначэння прэдседацелямі дырэктароў прыватных фірмаў!

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць