Грамадства11

У гомельскай журналісткі, якая выпусціла фільм пра 1930-я, арыштавалі дом

Журналістцы і рэжысёрцы Марыі Булавінскай стала вядома, што яе маёмасць — сядзібны дом у вёсцы Рогі-Ілецкі, арыштаваная. Прычына арышту нерухомасці Марыі невядомая, піша «Флашток».

Марыя Булавінская

«Арышт адбыўся паводле пастановы Следчага камітэта. Ніякай прычыны ці крымінальнага артыкула, з-за якога арыштавалі маёмасць, мне не паведамілі», — гаворыць Марыя.

Вясковы дом Марыя набыла ў 2019 годзе і хацела яго адрэстаўраваць.

«Я гісторык. Гэты дом не каштуе нейкіх вялікіх грошай (хоць для мяне гэта адносна вялікія грошы). Але я доўга падбірала будынак, каб ён меў характэрныя гістарычныя рысы для нашага рэгіёна. Я марыла адрэстаўраваць дом і нават жыць там. Але паспела правесці толькі падрыхтоўчыя працы».

Марыя Булавінская — адна з тых, хто ствараў рэсурс flagshtok.info. Таксама журналістка з'яўляецца аўтарам шэрагу рэзанансных расследаванняў. Улетку 2024 года ў Марыі выйшаў фільм, у якім выкрываюцца дзеянні гомельскіх уладаў, звязаныя з афіцыйнымі раскопкамі ў Навабеліцкім лесе. Фільм прысвечаны сталінскім рэпрэсіям.

Каментары1

  • Янкель
    19.01.2025
    Ну никак не понять…Какая сейчас власть в Беларуси? Разве в Беларуси отрицают сталинские расстрелы или беззаконие при Сталине? Разве отрицают уничтожение белорусской элиты в 37-38? Ща что вы мстите людям, говорящим правду? Никто уже не трогает вашего цара!

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць