Улада11

Польска-беларускія кансультацыі перанесеныя

Першае пасяджэнне беларуска‑польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол СПБ перанесена арыенціровачна на тыдзень.

Першае пасяджэнне беларуска‑польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) перанесена арыенціровачна на тыдзень.

Як паведаміла БелаПАН інфармаваная крыніца, прычынай пераносу сталі рознагалоссі бакоў па гэтым пытанні.

Рашэнне аб стварэнні камісіі было прынята паводле вынікаў сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных спраў Польшчы Радослава Сікорскага 25 лютага ў Кіеве.

Тады ж была названа дата першага пасяджэння — 9 сакавіка.

Групу беларускіх экспертаў узначаліць упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, польскіх — намеснік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер.

***

Раскол у СПБ адбыўся ў 2005 годзе.

З таго часу ў краіне фактычна існуюць два Саюзы палякаў — афіцыйны, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы.

У пачатку 2010 года канфлікт паміж прадстаўнікамі СПБ абвастрыўся ў сувязі з

сітуацыяй вакол Дома польскага ў Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобласці)

— на яго прэтэндавалі як афіцыйная арганізацыя, гэтак і нефармальнае яе крыло. 17 лютага суд Валожынскага раёна прыняў рашэнне на карысць зарэгістраванай структуры СПБ.

15 і 17 лютага беларускімі праваахоўнымі органамі за правядзенне несанкцыянаваных акцый пратэсту былі затрыманы некалькі дзесяткаў актывістаў неафіцыйнага СПБ, а кіраўнікі арганізацыі — асуджаны.

Гэтыя дзеянні выклікалі неадабрэнне афіцыйнай Варшавы і еўраструктур.

Прадстаўнікі СПБ спадзяюцца, што экспертам міжурадавай беларуска‑польскай камісіі ўдасца вырашыць іх праблемы. У прыватнасці, актывісты незарэгістраванага саюза разлічваюць на легалізацыю сваёй дзейнасці. Прадстаўнікі афіцыйнай арганізацыі спадзяюцца наладзіць дыялог з Варшавай.

«Мы чатыры гады дабіваліся таго, каб такая камісія была створана», — заявіла 4 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Гродне намеснік старшыні зарэгістраванага СПБ Алена Богдан.

«Мы хочам, каб была дадзена аб’ектыўная ацэнка дзейнасці нашага грамадскага аб’яднання, таму свядома ідзем на такі ўсебаковы аўдыт нашай статутнай і гаспадарчай дзейнасці. Няхай міжнародная камісія праверыць факты ўшчамлення правоў палякаў, якія нібыта маюць месца ў Беларусі. Мы гатовы даць любыя дакументы для праверкі, наш саюз — адкрытая структура», — падкрэсліла Богдан.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі25

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко59

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць