Літаратура11

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Хочаце, каб усё было як раней? Чытайце новую кнігу Мудрова, піша Зося Лугавая.

Тут вы знойдзеце ўсё пра ўсё на свеце: студэнцкія будатрады; рамантычнае здарэнне на ўчастку падчас выбараў у Вярхоўны Савет; узбекскія дзеці ў беларускім летнім лагеры. А паміж імі — ці то сон, ці то мроя пра сустрэчу з Буніным у Грасе, амаль сучасная замалёўка з блышынага рынку, апавяданні пра пеўня, ката, шчанюка і ластаўку з пазіцыі саміх жывёлаў, і напрыканцы — замалёўка 2012 года пра Алега Мінкіна з нагоды яго 60-годдзя. 

У Вінцэся Мудрова сёлета выйшла два зборнікі апавяданняў: «Yesterday» і «Нафтаград». І Вінцэсь Мудроў застаецца старым добрым Вінцэсем Мудровым.

Позірк Вінцэся Мудрова скіраваны ў 70—80-я гады: савецкая школа, савецкае студэнцтва, савецкія маладыя працоўныя гады.

Чытаючы «Yesterday», зразумела, што мне стала складана чытаць сучасныя мастацкія тэксты пра савецкія часы. Успаміны, мемуары, нон-фікшн — гэта іншае. А сучасная мастацкая літаратура, хочаш ты таго ці не, чытаецца цяпер праз прызму вайны ва Украіне. Абстрагавацца немагчыма. Прынамсі, у мяне не атрымліваецца. І таму што з прычыны ўзросту я не маю ўласнага сантыменту да тых часоў, у мяне акурат і ўзнікае пытанне «навошта». 

Вядома, аўтар мае права пісаць пра тое, што хоча і што яму цікава. Я нават сама магу прыдумаць колькі тлумачэнняў, чаму Мудроў піша тое, што піша. Напрыклад, прырода чалавечая — яна ва ўсе часы аднолькавая. А можна зайсці з іншага боку: застой у грамадстве, несвабода, немагчымасць казаць пра цяперашняе, але магчымасць сказаць штосьці праз прызму мінуўшчыны… Аднак мне ўсё ж здаецца, што аўтару проста прыемна прыгадваць. Без дадатковай сэнсавай нагрузкі. Мудроў і сам кажа пра гэта ў адным з апавяданняў: «Юнацтва — радзіма дарослага чалавека. А радзіма — такая рэч, якую ўвесь час узгадваеш». 

Пры гэтым, як мне падаецца, ён сам адчувае несучаснасць гэтых тэкстаў, таму і кажа напрыканцы апавядання пра кнігу Рычарда Олдынгтана «Смерць героя», якую дужа хацеў прачытаць у школьныя часы: 

«І ў гэты міг узнікла раздражненне, нават злосць. І ўжо не на пісьменніка і яго героя, а на самога сябе. Дзесьці ішла вайна; дзесьці гінулі жаўнеры, дзесьці курчыліся ад болю людзі з адарванымі нагамі, а я сабраўся пісаць гісторыю пра тое, як шасцікласнікам прагнуў пачытаць ангельскага аўтара». 

Тым не менш, тэксты пра дзяцінства і студэнцтва маюць пэўны рамантычны флёр, нават калі тваё дзяцінства і студэнцтва былі зусім іншымі. А вось савецкія працоўныя ўспаміны — гэта нейкая суцэльная туга і беспрасвецце: што на далёкай Поўначы, што ў Латвіі пад Вентспілсам. 

Ёсць і яшчэ адно, што мне давалася ў тэксце няпроста: рамантычна-інтымныя замалёўкі. Калі гэта штосьці з катэгорыі ўспамінаў пра першае каханне ці студэнцкія няўдалыя заляцанні, то чытаецца яно даволі нейтральна, можа, нават кранальна. Але калі справа даходзіць да «спелых» адносін, то чытаць гэта становіцца ніякавата. І крышачку сорамна за ўсіх, пачытаючы з герояў і сканчваючы аўтарам і чытачамі. 

Але пры гэтым піша Вінцэсь Мудроў цудоўна: багацце мовы і лёгкасць стылю па-ранейшаму крочаць поруч.

Калі ўсё ж мяне спытаць, што найбольш спадабалася ў зборніку, то назаву два пункты. Першы — тэкст пра закінутую чыгунку Полацк-Пскоў, якой аўтар спрабаваў прайсці двойчы яшчэ ў 70-я. Значна пазней ён выпадкова пабачыць па расейскім тэлебачанні сюжэт пра экспедыцыю «Зніклая чыгунка», якую зладзілі ў Пскоўскай вобласці. Гэта не апавяданне, а хутчэй нататка з заклікам «да маладых беларускіх гайсакоў — тых, што вандруюць па краіне»: «Сябры, вы мусіце прайсці згаданым маршрутам!» 

Другі пункт — гісторыя грэкаў, якія эмігравалі ў Ташкент пасля вайны ў Грэцыі ў 1940-я. Пра гэтыя падзеі аўтар расказвае праз гісторыю юнацкай закаханасці ў дзяўчыну Ніку, якая пасля землятрусу ў Ташкенце разам з іншымі ўзбекскімі дзецьмі прыехалі ў беларускі летнік. 

Вось вам актуальная цытата на тэму эміграцыі з таго апавядання: 

«— А чаму ташкенцы прыезджых не любяць?

— Хто гэта табе сказаў?

— Ды так… кажуць.

— А каму спадабаецца, калі да іх прывозяць іншаземцаў? Прычым цэлымі цягнікамі. Да вайны карэйцы прыехалі. Аднекуль з Далёкага Усходу. Праўда, яны ў гарадах не любяць жыць і рассяліліся па наваколлі. Сталі капусту з цыбуляй вырошчваць. Ну і бавоўну таксама. У вайну эвакуяваныя пад’ехалі. Многія потым засталіся ў горадзе. Затым Ташкент крымскія татары апанавалі, а ў 49-м годзе нас, грэкаў, падвезлі…»

Вінцэсь Мудроў. Yesterday. Апавяданні. — Мінск: Цымбераў, 2024

Каментары1

  • Сом
    05.01.2025
    Піша Мудроў добра, але адно і тое ж.

Цяпер чытаюць

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць