Грамадства66

Адзіны пралукашэнкаўскі канал на беларускай мове прыпыняе сваю працу

Стваральніца тэлеграм-канала «Верашчака» Зоя Серада напісала, што не мае часу на стварэнне кантэнту, але, магчыма, яна не вытрымала ціску з боку прарасійскіх актывістаў. 

Зоя Серада, аўтарка культурнага канала «Верашчака»

«Ужо больш за год мінула з таго моманту, калі я вырашыла стварыць гэты беларускамоўны канал. Рашэнне гэта ўзнікла не спантанна, я да яго ішла пэўны час, калі беларускамоўныя рэсурсы, якія я спажывала, адзін за другім траплялі ў спіс забароненых, а замест іх ніхто нічога не прапанаваў. Выглядае гэта сумна, але і зараз сітуацыя такая ж. Беларуская мова знікае нават з адзінага нібыта беларускага канала тэлебачання. Але…

Але на жаль, з новага года часу на Верашчаку ў мяне ўжо не застанецца. Усё ж кантэнт трэба не толькі кінуць на канал, але і знайсці яго, і перапрацаваць, часам перакласці з рускай на беларускую мову. Таму ў нас з вамі апошнія дні. 

Не засмучайцеся вельмі, зносіць канал я не буду. Тым больш, што з вамі застанецца яшчэ адзін адмін. Проста пастаянных публікацый і рубрык тут ужо не будзе дакладна. Калі патраплю на што цікавае, то падзялюся з вамі, а не, то і не», — піша Серада. 

Яна прапанавала падпісчыкам далучацца да вядзення канала, калі хто мае жаданне дапамагчы.

Зоя Серада, аўтарка культурнага канала «Верашчака», жыве ў аграгарадку Нарач Мядзельскага раёна, працуе ў дзіцячым садзе і захапляецца лялечным мастацтвам.

У сваім канале яна нярэдка высмейвала Бондараву і яе памагатых, якія не толькі заклікаюць знішчаць усё беларускае, але і нярэдка выказваюць з гэтай нагоды крамольныя думкі наконт беларускіх уладаў.

Прарасійскія актывісты хэйцяць канал Серады за прабеларускасць, што яны атаясамліваюць з русафобіяй. Яны таксама абвінавацілі Зою Сераду ў прызнанні тэлеграм-канала «За Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі» экстрэмісцкім. Канал гэты меў выразную антыбеларускую скіраванасць.

Каментары6

  • Мх
    29.12.2024
    Відаць Бондарава пастаралася.
  • Беларусы лепшыя
    29.12.2024
    Зоечка, прыгожая беларусачка.
  • Мх
    29.12.2024
    Беларус з-пад Маладэчна, Відаць з ёй "настойліва пагаварылі", і парэкамендавалі "не займацца хернёй". Пабачым, яна сама сказала што шмат якія крыніцы, адкуль яна брала інфармацыю парабілі экстрэмісцкімі. Калі ў нас нават чаты прыродазнаўчай накіраванасці прызнаюцца эсктрэмісцкімі...

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць