Грамадства55

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска

Нагодай для пратэстаў стала спаленне каляднай ёлкі ў горадзе Сукайлабія.

Маладыя жанчыны пазіруюць для фота з каляднымі ўпрыгожаннямі ў парку ў Дамаску, Сірыя, 22 снежня 2024 г. Фота: AP Photo / Leo Correa

Сотні дэманстрантаў выйшлі на вуліцы хрысціянскіх раёнаў Дамаска раніцай у аўторак, каб пратэставаць супраць спалення каляднай ёлкі недалёка ад Хамы, у цэнтральнай частцы Сірыі, піша «Голас Амерыкі». 

«Мы патрабуем роўных правоў для хрысціян», — скандавалі пратэстоўцы, праходзячы праз сірыйскую сталіцу да будынка праваслаўнага патрыярхата.

Пратэсты ўспыхнулі крыху больш чым праз два тыдні пасля таго, як узброеная кааліцыя пад кіраўніцтвам ісламістаў зрынула ўрад Башара Асада, які ўяўляў сябе абаронцам меншасцяў у краіне з пераважна суніцкім насельніцтвам.

Адзін з дэманстрантаў, які назваў сябе Жоржам, заявіў AFP, што пратэстуе супраць «несправядлівасці ў адносінах да хрысціянаў».

«Калі нам не дазволена жыць нашай хрысціянскай верай у нашай краіне, як раней, то нам тут больш не месца», — сказаў ён.

Пратэсты пачаліся пасля таго, як у сацыяльных сетках распаўсюдзілася відэа, на якім баевікі ў масках падпальваюць калядную ёлку ў горадзе Сукайлабія з хрысціянскай большасцю.

Па дадзеных Сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, падпальшчыкамі былі замежнікі з ісламісцкай групоўкі «Ансар ат-Таўхід».

На іншым відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках, рэлігійны лідар сірыйскай ісламісцкай групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ), якая атрымала перамогу, звярнуўся да жыхароў, заявіўшы, што тыя, хто падпаліў ёлку, — «не сірыйцы», і паабяцаў, што яны будуць пакараныя.

«Ёлка будзе адноўлена і запалена да заўтрашняй раніцы», — сказаў ён.

Ісламісцкі рух ХТШ, які мае карані ў «Аль-Кайдзе» і падтрымліваецца Турцыяй, паабяцаў абараняць меншасці пасля сваёй вокамгненнай наступальнай аперацыі, у выніку якой рэжым Асада быў скінуты ў пачатку снежня.

Каментары5

  • Камбэк
    24.12.2024
    Во ужо будзе Цуда, калі ў Аль-Джулані пасля Аль Каеды сапраўды атрымаецца пабудаваць свецкую дзяржаву замест шарыятскага вар'яцтва.
  • Андрусь
    24.12.2024
    Зноў "ёлка"! Вы там што - прагорклае масла раніцамі ясце, што вам ёлка?
    А па сутнасці - якая розніца, якое цемрашальства - суніцкае, шыіцкае, праваслаўнае, каталіцкае? Трэба будаваць свецкую дзяржаву без рэлігійных забабонаў.
  • Так
    24.12.2024
    Прагрэсіўная гендарна збалансаваная Каардынацыйная Рада ўжо выдала заяву з падтрымкай антыхрысціянскіх акцыі?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць