Навука і тэхналогіі77

Нават калі схаваў твар, цябе пазнаюць — з'явілася новая сістэма відэаназірання

Apple запатэнтавала новую сістэму відэаназірання, якая ідэнтыфікуе людзей без распазнавання твару.

Тэхналогіі распазнавання людзей крочаць наперад. Некалькі гадоў таму кітайскія вучоныя стварылі сістэму распазнавання эмоцый. А распрацоўка японскай карпарацыі NEC дазваляе амаль са стоадсоткавай эфектыўнасцю распазнаць асобу, твар якой схаваны пад маскай

Карпарацыя Apple пайшла далей і нядаўна атрымала патэнт на перадавую сістэму камер відэаназірання, якая спалучае распазнанне асоб з аналізам даных, звязаных з целам.

Як паведамляецца, сістэма выкарыстоўвае камбінацыю даных, уключаючы выраз твару, хаду, рост і нават постаць чалавека. У выніку ствараецца ўнікальны «адбітак цела», які выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі асобы ў спалучэнні з тэхналогіяй Face ID.

Апісанне выкарыстання распазнавання па «адбітку цела». Фота: USPTO / Apple

Галоўная перавага гэтай тэхналогіі ў тым, што яна можа распазнаваць людзей, нават калі іх твар схаваны або часткова нябачны. Напрыклад, калі чалавек павернуты спінай, камера зможа выкарыстоўваць іншыя адметныя рысы, такія як контуры цела ці адзенне, для пацвярджэння асобы.

Каб сабраць фізічныя характарыстыкі розных людзей, якія прыязджаюць у дом карыстальніка, сістэма камер відэаназірання будзе рэгулярна захопліваць і захоўваць на працягу вызначанага часу іх выявы, якія будуць аналізавацца з выкарыстаннем мадэляў глыбокага навучання. У выніку, калі чалавек зноў з'явіцца на парозе дома, сістэма яго апазнае і падасць адпаведнае апавяшчэнне карыстальніку.

bodyprint recognition распазнаванне па "адбітку цела" распознание по "отпечатку тела"
Сістэма паведамляе гаспадару аб госцю. Фота: USPTO / Apple

Распрацоўшчыкі адзначаюць, што іх сістэма мае высокую дакладнасць і менш ілжывых спрацоўванняў, што робіць яе больш надзейнай у параўнанні са звычайнымі сістэмамі распазнання. Таксама яна можа зрабіць выкарыстанне ахоўных прылад зручнейшым і больш простым.

Чакаецца, што новая распрацоўка стане цэнтральным элементам «разумнага дому» і зможа кіраваць іншымі прыладамі ў доме карыстальніка. Напрыклад, распазнаўшы гаспадара ці іншага члена сям'і, яна можа аўтаматычна адкрыць дзверы, уключыць святло ці адрэгуляваць тэмпературу ў залежнасці ад таго, хто знаходзіцца ў памяшканні.

Эксперты лічаць, што такі падыход Apple можа істотна змяніць індустрыю бяспекі.

Нягледзячы на ​​магчымыя пытанні аб канфідэнцыяльнасці, Apple заяўляе, што даныя людзей будуць абаронены, таму што будуць захоўвацца і шыфравацца проста на прыладах, а не на знешніх носьбітах. Гэтая практыка зніжае рызыку несанкцыянаванага доступу да асабістых даных. Такі падыход адпавядае прынцыпам абароны прыватнасці і можа павысіць давер да прадуктаў Apple, лічаць у кампаніі.

Каментары7

  • Ads
    19.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    19.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • спецыяліст
    19.12.2024
    Яблочник, калі гэта сапраўды так, то лёгка патлумачыць, что Apple бракавала твараў азіятаў падчас навучання мадэлі. Мы таксама у першую чаргу звяртаем увагу на расу як на самую адметную рысу, і нам усі азіяты падабаюцца аднолькавымі, але толькі таму, што мы не звыклыя да іх (не навучаныя).

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі7

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім36

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі19

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі7

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць