Свет1212

Пуцін назваў кампазітара Пахмутаву Аляксандрай Мікалаевічам Патрушавым

Уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды, Пуцін пераблытаў вядомую савецкую кампазітарку з былым дырэктарам ФСБ.

Уладзімір Пуцін прысвоіў вядомай савецкай кампазітарцы Аляксандры Пахмутавай званне Героя Працы. Аднак афіцыйнае мерапрыемства прайшло не без казуса.

Выступаючы перад узнагароджанымі, Пуцін пераблытаў 95-гадовую кампазітарку, аўтарку сярод іншага песні «Белавежская пушча» са сваім блізкім паплечнікам, былым дырэктарам ФСБ Мікалаем Патрушавым, заўважыла «Агенцтва».

«Вядома, не магу не сказаць пра ўсенародна любімую Аляксандру Мікалаевіча Патрушава», — сказаў Пуцін. Пасля запінкі ён сам сябе выправіў.

Аляксандра Пахмутава. Скрыншот з відэа

Мікалай Патрушаў лічыцца адным з найбліжэйшых да Уладзіміра Пуціна людзей. Ён доўгі час займаў кіраўнічыя пасады ў сілавых структурах, у тым ліку кіраваў ФСБ і быў сакратаром Рады бяспекі.

Пуцін у апошнія гады часта агаворваецца, калі гаворка ідзе пра нечыя імёны. Хрэстаматыйнай стала «барацьба» расійскага кіраўніка з іменем па бацьку прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева.

На працягу некалькіх гадоў на сумесных мерапрыемствах Пуцін ніяк не мог вымавіць імя па бацьку Кемелевіч, называючы калегу то Ішамільевічам, то Келем'евічам, то наогул прагаворваючы скарагаворкай, каб нічога нельга было разабраць.

Каментары12

  • Жвір
    12.12.2024
    Gorliwy Litwin, нічога ён ня меў на ўвазе, дахоўка цячэ.
  • ●
    12.12.2024
    Хіба ён нешта пераблытаў ?
  • Гісторык з нармальным дыплёмам, а ня клайпэдзкім
    12.12.2024
    Gorliwy Litwin , ага, а калі дзеячы нацыянальнага адраджэньня Вашэцевай найлюбімейшай краіны сьвету бегалі да расейскіх царкоў з мольбамі «бараніць» іх ад палякаў (Пуцінас, Баранаўскас, вось гэта ўсё), то гэта, напэўна, іншае, мы не разумеем.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць