Грамадства11

Лукашэнка падпісаў праўкі ў Кодэкс аб адукацыі. Што мяняецца?

10 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы закон, які ўносіць комплексныя змены ў Кодэкс аб адукацыі, паведамляе ягоная прэс-служба. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: No Context Belarus

У паведамленні прэс-службы Лукашэнкі сцвярджаецца, што змены накіраваныя на «павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, пашырэнне дзяржаўнай абароны навучэнцаў, маладых спецыялістаў і сацыяльна неабароненых катэгорый дзяцей і моладзі, а таксама на ўзмацненне адказнасці суб’ектаў адукацыйных адносін».

Асноўныя змены, якія ўводзяцца:

  • Маладому спецыялісту, якога звольнілі ў сувязі з прызывам у войска, але не накіравалі на службу, гарантуецца ягоная ранейшая пасада на працы.
  • Мясцовыя органы ўлады будуць мець права арганізоўваць бясплатную перавозку навучэнцаў у межах буйных населеных пунктаў, калі ўстановы адукацыі знаходзяцца далёка. Таксама мясцовыя органы могуць арганізоўваць падвоз навучэнцаў на спартыўныя, адукацыйныя і іншыя мерапрыемствы. Сёння такі падвоз існуе толькі ў вёсках.
  • У старшакласнікаў школ, размешчаных у аграгарадках і ў вёсках, будзе магчымасць засвоіць праграму падрыхтоўкі кіроўцаў механічных транспартных сродкаў (аўтамабіляў) і самаходных машын (напрыклад, трактароў).
  • Калі нейкая арганізацыя накіравала чалавека вучыцца па мэтавым запыце, а пасля скасавала дамову з маладым спецыялістам ці не выканала яе ўмовы, то яе абавяжуць вярнуць дзяржаве сродкі, выдаткаваныя на навучанне.
  • Урад будзе мець паўнамоцтвы вызначаць выпадкі пераразмеркавання і перанакіравання на працу маладых спецыялістаў, якія працуюць па размеркаванні. Напрыклад, іх перанакіраванне ў МУС, Следчы камітэт ці Мытны камітэт. Гэта значыць, калі чалавек захоча са сваёй працы па размеркаванні перайсці ў МУС, урад будзе вызначаць, пры якіх умовах гэта магчыма.
  • Індывідуальныя прадпрымальнікі больш не змогуць рэалізоўваць праграмы дашкольнай і спецыяльнай адукацыі. Гэта значыць, ІП не будуць адкрываць прыватныя ўстановы для дзяцей дашкольнага ўзросту і займацца адукацыяй дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі. Гэтая мера закране малакамплектныя дзіцячыя садкі. Улетку гэтага года беларускія ўлады не працягнулі ліцэнзіі большасці прыватных дзіцячых садкоў.
  • Атрымаць прэзідэнцкую стыпендыю можна будзе і пры навучанні на платным аддзяленні.
  • Таксама дакумент прадугледжвае абавязковы афіцыйны стыль адзення для навучэнцаў, шэраг ільгот для дзяцей-сірот і дзяцей з інваліднасцю і магчымасць грантаў для абітурыентаў з-за мяжы, каб падрыхтавацца да паступлення (гэта новаўвядзенне закране моладзь з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі).

У лік педагагічных работнікаў уключылі прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавальнікаў — «у мэтах павышэння іх статусу».

Акрамя гэтага, новы дакумент уводзіць новы від сацыяльна-педагагічнай установы — дзіцячы дом пры манастыры.

Каментары1

  • Вольга
    10.12.2024
    Фашызацыя грамадскай сферы а-ля рускі мір працягваецца.

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?12

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць