79-гадовы прэзідэнт Бразіліі перанёс трэпанацыю чэрапа і выдаленне гематомы
Луіса Інасіу Лула да Сілву шпіталізавалі пасля кровазліцця ў мозг. Ён перанёс аперацыю ў Сан-Паўлу.

Луіс Інасіу Лула да Сілва падчас вайсковага парада ў Дзень незалежнасці ў сталіцы краіны. 7 верасня 2023 года. Фота: Eraldo Peres / AP
У заяве дактароў сцвярджаецца, што аперацыя прайшла паспяхова, а сам Лула да Сілва «пачуваецца добра».
Кровазліццё медыкі выявілі ў панядзелак падчас МРТ, прызначанага праз галаўны боль.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары