Грамадства33

Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар

Доктар і праваабаронца Васіль Завадскі мяркуе, што рэч у іншым захворванні.

Сцяпан Латыпаў. Фота: сацсеткі.

У пачатку гэтага года з'явілася інфармацыя пра тое, што ў 43-гадовага палітвязня Сцяпана Латыпава пачалася цынга.

Доктар Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў адпрацаваў у турэмнай медыцыне, у новым выпуску ТОКу заўважае, што крытычна ставіцца да гэтай інфармацыі.

«Не ведаю, хто такі дыягназ паставіў. Цынга — гэта такая запушчаная-запушчаная праява недахопу вітаміну С у арганізме — аскарбінавай кіслаты. Я не магу сабе ўявіць, каб гэта ў сучасных умовах адбылося», — выказвае сваё меркаванне Завадскі і дадае:

«[Падобныя сімптомы] могуць быць пры нейкіх іншых хваробах арганізму, калі, напрыклад, аскарбінавая кіслата не засвойваецца».

Былы турэмны доктар дапускае, што ў Латыпава можа быць гіпавітаміноз. Такія выпадкі не рэдкія ў зняволеных.

«Хутчэй за ўсё, там размова ішла пра якую-небудзь стаматалагічную паталогію, якая праяўлялася падобнымі сімптомамі. Гадаць не буду, але цынгу я выключу».

Завадскі расказвае, як умовы ўтрымання зняволеных могуць паўплываць на стан іх здароўя.

З-за недахопу святла і руху ў зняволеных зніжаецца засваенне кальцыю. Сітуацыя ўскладняецца і тым, што ў рацыёне мала зеляніны і іншых багатых на засваяльны кальцый харчовых прадуктаў. У выніку ў зняволеных праяўляюцца сімптомы, характэрныя для дэфіцыту ў арганізме гэтага макраэлементу.

«Асабліва гэта характэрна для следчых ізалятараў. Там якраз і святла зусім мала, і руху. У калоніях крыху прасцей з гэтым, хаця таксама ёсць праблемы. І ўсё гэта прыводзіць да таго, што кальцыя [арганізму] мала. І гэта праяўляецца найперш праблемамі з зубамі. Але гэта ўвогуле [выклікае праблемы] для касцявой сістэмы».

Як тлумачыць Завадскі, для таго, каб зменшыць праблему, неабходна ўнесці карэктывы ў рацыён харчавання і правілы ўтрымання зняволеных.

«Не ведаю, як цяпер новы следчы ізалятар [у Калядзічах] спраектаваны, але відавочна, што так званыя «вейкі» на вокнах — фактычна металічныя шчыты — не пускаюць святло. Калі мы, медыкі, яшчэ працавалі, то змагаліся з гэтымі «вейкамі». А рэжымныя і аператыўныя супрацоўнікі настойвалі, што гэта патрэбна.

Быў перыяд, калі, напрыклад, на Валадарцы ў шмат якіх камерах паздымалі. Гэта было пры [Алегу] Алкаеве, калі ён быў кіраўніком гэтага следчага ізалятара (1996-2001 гады. — НН). Потым, наколькі мне вядома, іх зноў вярнулі. Практыка паказвае, што гэтыя шчыты не так і неабходныя».

Глядзіце цалкам:

Каментары3

  • Гэтага "икспЭрда" таксама на шконку
    08.12.2024
    О́5 икспЭрды лукашЭнкау́скія падцягнуліся....
    Сам вінаваты....
  • Teufelsklave
    08.12.2024
    А когда где-то у политсидельца найдут зоб, то неужели ваш комментатор вспомнит доктора Мнегеля и скажет, что политстрадальцу не давали целенаправленно йодированной соли (и увидит динозавра на улице)!
  • creck_55
    08.12.2024
    ТЫ ТАМ БЫЛ(не по ту сторону ,,чулана и бура,,)??? Там яйцо дают раз в неделю и без сливочного масла!!! Даже если у тебя есть витамины(в кешаре), там стоит запрет на их приём!!! Живёшь там на одну базовую и хорошо если на месяц получится купить одну головку чеснока!!! Я там сам себе зубы рвал!!! Я прошёл все эти кичи-буры-каламбуры.....

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць