Культура

Створана інтэрактыўная карта манументальнага мастацтва Беларусі

Праект фіксуе таксама знішчаныя творы мастацтва, якіх за апошнія гады назбіралася нямала. 

Фрагмент барэльефа «Салідарнасць» на Нямізе. Фота: travelagency.by

Інтэрактыўная карта манументальных манументальнага мастацтва Беларусі даступная на сайце Monumental.by. Тут сабраны творы ў тэхніках сграфіта, мазаікі, керамікі, барэльефа, гарэльефа, вітражоў, энкаўстыкі, роспісу і іншых.

Карта дазваляе зручна адсартаваць аб’екты па тэматыках, напрыклад, «Рэвалюцыя і вайна», «Космас», «Прырода», «Ідэалогія», а таксама стане, часе стварэння і даступнасці для наведвальнікаў.

Ключавая асаблівасць праекта — фіксацыя страчаных аб’ектаў, якія былі знішчаныя альбо схаваныя пад абліцоўкай. Пры гэтым кожны такі аб’ект суправаджаецца кароткай інфармацыйнай даведкай.

Старонка страчанай мазаікі, якая ўпрыгожвала жылы дом у Новалукомлі. Скрыншот сайта

Праект вырас з фэйсбук-суполкі Belarusian Soviet Monumental ART і аб'ядноўвае людзей, якія займаюцца захаваннем культурнай спадчыны.

На сайце ўжо даступныя першыя маршруты для падарожнікаў па беларускіх вітражах, манументальнай спадчыне Мінска і аўтобусных прыпынках. У будучыні карта будзе дапоўнена тэкстамі, архіўнымі звесткамі і інтэрв’ю. Уся інфармацыя на сайце даступная адразу на пяці мовах: беларускай, рускай, англійскай, французскай і нямецкай — такім чынам стваральнікі хочуць пашырыць прадстаўленасць беларускага мастацтва ў свеце. 

Барэльеф «Салідарнасць» на Доме моды на інтэрактыўнай карце. Скрыншот сайта

База працягвае напаўняцца, яе стваральнікі заахвочваюць усіх неабыякавых дадаваць звесткі і фатаграфіі пра новыя творы манументальнага мастацтва, а таксама паведамляць пра стан ужо вядомых аб’ектаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць