Грамадства

Вынеслі прысуд вінаватаму ў выбуху на Светлагорскім ЦКК

Суд Светлагорскага раёна вынес прысуд па справе намесніка начальніка цэха рэгенерацыі ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», які абвінавачваўся ў парушэнні правіл аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох чалавек у чэрвені 2023 года. Пра гэта паведамілі ў Генпракуратуры Беларусі.

«Устаноўлена, што абвінавачаны 7 чэрвеня 2023 года даручыў сваім падначаленым правесці хімічнае прамыванне перакісам вадароду пасудзіны, які працуе пад высокім ціскам. Ён дакладна ведаў, што ў тэхнічнай дакументацыі выкарыстанне гэтага небяспечнага рэагента не было прадугледжана. Нягледзячы на гэта, абвінавачаны даручыў рабочым выканаць такую працэдуру», — адзначаецца ў паведамленні Генпракуратуры.

З-за гэтых дзеянняў адбылася самаадвольная ланцуговая экзатэрмічная рэакцыя, якая справакавала выбух магутнасцю каля 680 кг у трацілавым эквіваленце. Тады трое рабочых 24, 31 і 42 гадоў загінулі на месцы.

У выніку суд прысудзіў фігуранта крымінальнай справы да пяці гадоў калоніі ва ўмовах пасялення. На працягу такога ж тэрміну яму забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. Сваю віну на судзе ён прызнаў часткова.

Акрамя таго, было прынята рашэнне спагнаць з абвінавачанага прычыненую шкоду ў памеры 7 мільёнаў рублёў у інтарэсах Светлагорскага ЦКК, МНС і Светлагорскай райбальніцы, а таксама матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелых са Светлагорскага ЦКК у памеры 560 тысяч рублёў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць