Свет44

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны

Замарожаны канфлікт ва Украіне будзе выгадны толькі Пуціну, заявіў былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі ў інтэрв'ю LRT.

Аляксандр Кваснеўскі. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

«Я лічу, што з усіх рашэнняў, якія сёння абмяркоўваюцца, замарожаны канфлікт — гэта найгоршы варыянт. Канечне, можа падацца, што ён лепшы за цяперашнюю вайну, бо вайна азначае гібель людзей.

Але замарожаны канфлікт — гэта не мір, гэта толькі замарожаная вайна, якая, на мой погляд, будзе выгадная Пуціну. Гэта дасць яму час перагрупаваць войскі, нарасціць вытворчасць боепрыпасаў. Для Украіны гэта трагічная навіна, бо яна не зможа вярнуць страчаныя тэрыторыі і планаваць сваю будучыню, пастаянна знаходзячыся ў няпэўнасці — не ведаючы, калі вайна зноў узарвецца», — мяркуе палітык.

Ён таксама лічыць, што гэта не дапаможа Украіне ў перамовах з Еўрапейскім Саюзам.

«Замарожаны канфлікт для Украіны, які не з'яўляецца мірам, — гэта надзвычай няўдалае рашэнне. Для нас ён таксама азначае вялікую няпэўнасць, бо мы не можам прадказаць, калі Пуцін зноў пачне ваенныя дзеянні. Трэба разумець, што галоўная праблема сёння — не Украіна і яе жаданні і мары, а Пуцін і яго агрэсіўная, злачынная палітыка. Яго мэта — поўнасцю захапіць Украіну. Не палову, не чвэрць, а ўсю. Ён будзе імкнуцца да гэтага ўсімі спосабамі. Мы павінны гэта асэнсаваць. Нельга быць наіўнымі. Мы павінны дакладна разумець, што гэта мэта Пуціна і імперыялістычнай Расіі», — сказаў Аляксандр Кваснеўскі.

Каментары4

  • Лукабот
    29.11.2024
    Язэп, вы, боты, хаця б умовы пачыталі якія там ваш карлік выдвігае. Не ўступленне ні якія вайсковыя саюзы, колькасць арміі менш чым ў Беларусі і ўсе ў такім родзе. І дурню зразумела, што гэта падрыхтоўка для новай кампаніі, калі сілы адновяць і Ваняк нараджаюць. Дурню зразумела, але ж не вам
  • Андрусь
    29.11.2024
    Язэп, У Паўднёвай Карэі знаходзяцца войскі ЗША як гарантыя бяспекі краіны.
  • Квасик
    30.11.2024
    Ваши предложения , не хотите остановки войны. Что предлагаете делать вместо?

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць