Здарэнні22

У Брэсце вайсковец злавіў чатырохгадовага хлопчыка, які выпаў з акна трэцяга паверха

«Я нават не паспеў зразумець, што адбываецца», — прызнаўся вайсковец.

У Брэсце яфрэйтар Ілья Касюк — вайсковец 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады — выратаваў жыццё чатырохгадоваму хлопчыку, піша БелТА.

Гэта адбылося 13 лістапада ўдзень. Седзячы ў аўтамабілі каля свайго дома, Ілья Касюк пачуў дзіцячы крык. Ён убачыў хлопчыка, які вісеў на ўзроўні трэцяга паверха, трымаючыся адной рукой за вяроўку для бялізны. Артылерыст дзейнічаў хутка: зняў куртку і падрыхтаваўся лавіць дзіця. Хлопчык не ўтрымаўся і ўпаў, на шчасце, у рукі вайскоўца. Ён перадаў дзіця брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і пасля гэтага адправіўся ў сваю вайсковую частку.

«Гэта было ў абед. Я збіраўся ехаць на дзяжурства. Праграваў машыну і пачуў, як крычыць дзіця, пабегла нейкая жанчына. Выглянуў у акно — і ўбачыў, што вісіць хлопчык, трымаючыся за вяроўку адной рукой. Я адразу пабег. Далей усё вельмі хутка адбылося. Я зняў куртку, а жанчына пабегла ў тую кватэру. Шчыра кажучы, не памятаю, ці быў я адзін, ці нехта яшчэ быў побач. Уніз не глядзеў, толькі наверх, на хлопчыка. У нейкі момант ён адарваўся і ўпаў уніз, прама мне ў рукі», — распавёў падрабязнасці 22-гадовы Ілья Касюк.

Хлопчыка завуць Міша. Ён быў заплаканым і спалоханым. На шчасце, усё абышлося, пры падзенні ён не атрымаў траўмаў.

 «Я нават не паспеў зразумець, што адбываецца», — прызнаўся вайсковец.

Свой учынак Ілья Касюк ацэньвае сціпла, лічычы, што на яго месцы кожны мужчына паступіў бы так жа.

Каментары2

  • Тэкля
    14.11.2024
    Дзякуй табе, Ілля, за выратаванае жыццё дзіцяці
  • ужо прабачце
    17.11.2024
    > вайсковец

    сёння выратаваў дзіця, а заўтра пойдзе забіваць

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд24

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд24

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць