Здароўе33

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый

Даследчыкі вярнуліся да вывучэння антыбіётыку, ад якога адмовіліся з-за яго таксічнасці, з мэтай выкарыстання яго супраць грамадмоўных бактэрый. А як жа таксічнасць?

gram-negative bacteria грамадмоўная бактэрыя граммотрицательная бактерия
Грамадмоўныя Enterobacteriaceae з'яўляюцца часткай нармальнага мікрабіёму кішэчніка чалавека і іншых жывёл можа быць прычынай розных інфекцый. 3D-візуалізацыя: Serg Myshkovsky / Getty Images

Прыкладна палова сучасных антыбіётыкаў — гэта мадыфікацыі злучэнняў, вынайдзеных амаль сто гадоў таму, у «залатое стагоддзе» адкрыццяў у гэтай галіне. Адзін з такіх антыбіётыкаў, стрэптатрыцын, быў выдзелены ў 1940-х гадах і паказаў патэнцыял у барацьбе з грамадмоўнымі бактэрыямі, якія асабліва цяжка паддаюцца лячэнню.

Грамадмоўныя бактэрыі, у адрозненне ад грамстаноўчых, не маюць трывалай клеткавай сценкі, што робіць іх лячэнне складаным. У 2017 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала спіс самых небяспечных патагенаў з лекавай устойлівасцю, большасць з якіх аказаліся грамадмоўнымі бактэрыямі. Пошук эфектыўных альтэрнатыў для барацьбы з гэтымі патагенамі — адна з галоўных задач фармацэўтычнай індустрыі.

Стрэптатрыцын, нягледзячы на яго антыбактэрыяльны патэнцыял, не атрымаў шырокага выкарыстання з-за таксічнасці для нырак, і даследаванні былі прыпыненыя.

Аднак, як піша Science Aler, навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта вырашылі аднавіць даследаванні гэтага прыроднага антыбіётыку, які выпрацоўваецца глебавымі бактэрыямі і ўяўляе сабой сумесь злучэнняў, такіх як стрэптатрыцын F (S-F) і стрэптатрыцын D (S-D).

Даследаванне, вынікі якога апублікаваны ў часопісе PLOS Biologyпаказалі, што таксічным эфектам на ныркі валодае кампанент S-D, але гэтага не адбываецца з кампанентам S-F.

У доследах на мышах S-F паспяхова знішчыў штам бактэрый, якія не паддаюцца ўздзеянню многіх сучасных прэпаратаў, пры таксічнасці, якая была мінімальнай ці ўвогуле адсутнічала.

Гэты вынік адкрывае магчымасць стварэння новага пакалення антыбіётыкаў, здольных змагацца з супербактэрыямі.

«Бактэрыі, што жывуць у глебе, імкнучыся абараніць сваю тэрыторыю, за шмат гадоў эвалюцыі навучыліся ствараць антыбіётыкі, якія здольныя пранікаць праз абарону грамадмоўных бактэрый. Стрэптатрыцыны — адзін з вынікаў гэтай «гонкі ўзбраенняў», якая працягваецца. Гэтыя злучэнні прапануюць унікальнае рашэнне для пранікнення ў ахоўныя механізмы грамадмоўных узбуджальнікаў», — цытуе выданне словы аднаго з аўтараў даследавання Джэймса Кірбі (James Kirby).

Дакладныя механізмы дзеяння стрэптатрыцыну пакуль не высветлены, але мяркуецца, што антыбіётык звязваецца з грамадмоўнымі бактэрыямі і ўздзейнічае на іх механізм сінтэзу бялку не так, як іншыя лекі. Калі даследчыкам удасца зразумець, як гэта працуе, яны змогуць распрацаваць зусім новы клас прэпаратаў для лячэння бактэрый, што пакуль праяўляюць высокую ўстойлівасць.

Каментары3

  • Жвір
    11.11.2024
    Трэба забараніць лябараторыям рабіць эксперыменты з мікрасьветам, і зьнікне патрэба ў антыбіётыках, амаль зьнікне. Але гэтага ніколі ня будзе.
  • Вольга
    11.11.2024
    Жвір , Вось такія і цкавалі Пастэра. Імбецылы.
  • Жвір
    12.11.2024
    Вольга, Ухань вам у плечы ! :)

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць