Навука і тэхналогіі11

Кітайскія навукоўцы абвясцілі аб стварэнні зброі з «Зорных войнаў»

Новая тэхналогія «ўльтрадакладнай часовай сінхранізацыі» дазваляе ствараць імпульсы мікрахвалевага выпраменьвання, якія выводзяць з ладу спадарожнікі і навігацыйныя сістэмы.

The Death Star Зорка Смерці Звезда смерти
Зорка Смерці з «Зорных войнаў». Фота: starwars.fandom.com

Як піша South China Morning Post, кітайскія навукоўцы заявілі аб стварэнні канвергентнай энергетычнай прамянёвай зброі. Канцэпцыя нагадвае Зорку Смерці з «Зорных войнаў»: для разбурэння планеты велізарная касмічная станцыя павінна была аб’яднаць восем лазерных прамянёў у адзін.

Аднак у рэальнасці дасягнуць такой дакладнасці складана, бо электрамагнітныя хвалі, якія ідуць з розных платформаў, павінны прыбыць у адзін пункт адначасова і ў патрэбнай форме для эфектыўнага аб’яднання энергіі.

Па разліках навукоўцаў, каб стварыць такі прамень, электрамагнітныя імпульсы павінны дасягаць аднаго пункта з дакладнасцю да 170 трыльённых частак секунды. Гэта патрабуе найвышэйшай сінхранізацыі, якая пераўзыходзіць дакладнасць атамнага гадзінніка.

Кітайскія даследчыкі сцвярджаюць, што здолелі дасягнуць патрэбнага ўзроўню, выкарыстоўваючы прарыўныя тэхналогіі «ўльтрадакладнай часовай сінхранізацыі» і злучыўшы сем установак з дапамогай аптавалаконных злучэнняў. Выпрабаванні сістэмы адбыліся летась у заходнім Кітаі, дзе навукоўцы змаглі сінхранізаваць час з дакладнасцю да 10 трыльённых частак секунды на адлегласці 1800 кіламетраў.

Для дакладнага навядзення на цэль ва ўстаноўцы выкарыстоўваюцца лазерныя прылады, якія забяспечваюць навігацыю з дакладнасцю да міліметра. Спецыяльны камандны цэнтр аналізуе дадзеныя аб часе і месцы знаходжання цэлі, пасля чаго пасылае каманду на адначасовае ўключэнне ўсіх сямі ўстановак.

Навукоўцы адзначаюць, што аб’яднаная магутнасць імпульсаў дасягае эфекту «1+1>2», што робіць гэтую зброю больш магутнай, чым стандартныя мікрахвалевыя сістэмы.

Хоць магутнасць новай кітайскай мікрахвалевай зброі непараўнальная з разбуральнай сілай Зоркі Смерці, эксперыменты пацвердзілі, што прылада можа эфектыўна падаўляць GPS-сігналы спадарожнікаў і вырашаць вайсковыя задачы.

Каментары1

  • Жвір
    08.11.2024
    На што во грошы й чалавечы розум ідуць ! Ну, дык пакажыце, як і гэтая кітайская збаўка працуе, карону ж мы ўжо бачылі...

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць