Грамадства88

Гайдукевіч заявіў, што яго партыя будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Ці пойдзе сам Алег Гайдукевіч кандыдатам у прэзідэнты, невядома. Але на мінулых выбарах ён зняўся, заявіўшы, што «не прастытутка».

Алег Гайдукевіч выступае 23 кастрычніка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў з нагоды прызначэння выбараў прэзідэнта Беларусі

Дэпутат ад ЛДПБ і былы міліцыянт Алег Гайдукевіч, выступаючы сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў з нагоды прызначэння выбараў прэзідэнта Беларусі, цалкам падтрымаў прапанову старшыні ЦВК наконт даты выбараў 26 студзеня 2025 года і патлумачыў чаму.

«Што ў нас далей ідзе пасля студзеня? Красавік, май, — нечакана аргументаваў Гайдукевіч. — Май — гэта васьмідзесяцігоддзе Вялікай Айчыннай вайны, перамогі нашай, гэта будзе маштабнае святкаванне. Лета — наогул не трэба праводзіць ніколі ніякіх выбарчых кампаній. Гэта маё меркаванне як палітыка, я маю права, лічу, што заўсёды гэта павінна быць зіма, вясна».

Гайдукевіч прывёў аргументы тым, хто лічыць, што «раптам абвясцілі выбары, не далі падрыхтавацца». 

«Палітык пачынае рыхтавацца да выбараў з моманту заканчэння мінулых выбараў. А хто не быў гатовы, ніколі да іх гатовы і не будзе — ні заўтра, ні паслязаўтра. Перакананы, што ўсе палітычныя партыі ў краіне, усе грамадскія арганізацыі маюць выдатную магчымасць для таго, каб паўдзельнічаць у гэтых выбарах, паказаць сябе і ўмацаваць краіну. А вар'ятаў-кандыдатаў, якія раніцай прачнуліся і вырашылі стаць прэзідэнтам, як у дваццатым, больш у нас быць ніколі не павінна», — сказаў Гайдукевіч. 

Ён паабяцаў, што яго партыя «абавязкова возьме ўдзел у выбарах», з фарматам удзелу яны вызначацца пазней.

Ці пойдзе сам Алег Гайдукевіч спойлерам да Лукашэнкі, які пакуль не заявіў пра свой удзел, невядома. Але на мінулых выбарах Гайдукевіч зняўся, заявіўшы, што «не прастытутка», і заклікаў галасаваць за Лукашэнку. 

Апытанка

Каментары8

  • Не прастытутка
    23.10.2024
    Дзікпік апяць узбудзіўся
  • Ганьба
    23.10.2024
    Гайдукевіч заўжды абедзьвюма рукамі За. А не, прабачце, правая занята.
  • Янка
    23.10.2024
    Здаецца, што план Кныровіча пачаў выконвацца

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць