Свет88

Урад Польшчы ўхваліў стратэгію супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі. Сталі вядомыя новыя дэталі

Польскі ўрад на пасяджэнні 15 кастрычніка ўхваліў міграцыйную стратэгію на 2025—2030 гады, якая, сярод іншага, прадугледжвае прыпыненне права на прытулак для мігрантаў і механізмы для вяртання дыяспары. Пра гэта паведаміла выданне money.pl, якое азнаёмілася з тэкстам стратэгіі, піша «Еўрапейская праўда».

Фота: AP Photo/Agnieszka Sadowska, File

Дакумент пад назвай «Комплексная і адказная міграцыйная стратэгія Польшчы на 2025-2030 гады» мае больш за 30 старонак і складаецца з васьмі раздзелаў. У іх разглядаюцца такія пытанні, як права мігрантаў на прытулак, доступ да рынку працы і інтэграцыя.

Стратэгія, як піша money.pl, прадугледжвае ўмацаванне памежнай інфраструктуры і наданне памежнікам і паліцыі магчымасцяў «больш эфектыўна супрацьдзейнічаць перамяшчэнню людзей праз тэрыторыю Польшчы». Для каардынацыі міграцыйнай палітыкі прапануецца стварыць асобны орган улады.

Змены ў стратэгіі тычацца візавай палітыкі — яна павінна стаць больш выбарачнай, каб паменшыць колькасць уездаў для іншаземцаў, і стварэння нацыянальнай праграмы вяртання іншаземцаў, чыя прысутнасць у Польшчы была б «неапраўданай або непажаданай».

Што ж тычыцца іншаземцаў, якія ўсё ж трапляюць у Польшчу, то стратэгія прапануе вызначаць іх статус у залежнасці ад ступені іх інтэграцыі. Інтэграцыя будзе абавязковая і для іншаземцаў, якія атрымліваюць прытулак па гуманітарных меркаваннях.

З тэксту, які прыводзіць money.pl, пацвярджаецца агучанае раней прэм'ерам Польшчы Дональдам Тускам палажэнне аб магчымым прыпыненні права на прытулак у выпадку «пагроз гібрыдных дзеянняў» і ў дачыненні да іншаземца, «у дачыненні да якога ёсць падставы лічыць яго пагрозай для грамадства дзяржавы, якая яго прымае».

Дадаткова, піша выданне, Польшча хоча істотна перагледзець працоўную міграцыю, узмацніўшы крытэрыі для дазволу іншаземцам прыязджаць для працы, і зрабіць больш строгімі патрабаванні для выдачы дазволаў на навучанне ў польскіх ВНУ.

Асобна ўдакладняецца, што для шэрагу краін, у тым ліку і Беларусі, умовы працаўладкавання іншаземцаў пакуль не мяняюцца, але не выключаны іх перагляд з 2025 года.

Будуць таксама больш строгімі патрабаванні для атрымання польскага грамадзянства: будзе ўведзены «грамадзянскі тэст», спатрэбіцца веданне польскай мовы. Перагледзяць і працэдуры надання статусу рэпатрыянта і «карты паляка», піша money.pl.

У Еўракамісіі раней заявілі, што намеры Польшчы ў аднабаковым парадку адмаўляць у наданні прытулку мігрантам пагражаюць парушэннем абавязацельстваў краіны ў галіне правоў чалавека.

Пасля гэтага Туск заявіў, што бяспека польскай мяжы не будзе прадметам перамоваў.

Каментары8

  • Літр атраманту
    16.10.2024
    Як бы не аказалася, што зноў шарахне па беларусах, а не па бадзёрых хлопцах з лясоў на ўсходняй мяжы. Хлопцы тыя ў польскія ВНУ не шчэмяцца і дазволаў на працу не просяць...
  • Лютавер
    16.10.2024
    Польша мигрантам нафик не упала. Любят поляки щеки надувать и строить из себя что-то значимое. Мигрантам только надо проехать Польшу насквозь и все.
  • Алесь
    16.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць