Грамадства1515

Перад тым, як агучыць свой заробак, Пратасевіч паглядзеў на кагосьці за кадрам

У інтэрв'ю Ксеніі Сабчак блогер Раман Пратасевіч, які цяпер працуе зваршчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова, зладзіў ёй туды экскурсію. Выглядае, што, перш чым адказаць на некаторыя пытанні, ён пытаў дазвол, ці можна гэта агучыць.

Перш чым назваць свой заробак, Пратасевіч на кагосьці паглядзеў. У інтэрв'ю гэты момант на 9:50.

Такі момант быў, калі размова зайшла пра заробак.

— Слухай, а якая з/п у цябе як у зваршчыка? — спытала Сабчак.

— Ну, я думаю, я магу сказаць? — кажа Пратасевіч і глядзіць на кагосьці за кадрам.

У той бок, пасміхаючыся, паглядзела і Сабчак.

Хто там стаяў, невядома.

Нагадаем, у тым інтэрв'ю Пратасевіч расказаў, што на заводзе атрымлівае 2200-2500 рублёў, а ў звашчыкі пайшоў, бо ў іншых месцах працы яму адмаўлялі праз яго бэкграўнд.

Таксама Сабчак задала некалькі пытанняў прапагандысту Рыгору Азаронку. Выглядала, што ў яго прысутнасці Пратасевіч пачувае сябе не надта камфортна.

Каментары15

  • Глушак ТэТэхович ПээМов
    15.10.2024
    «Ну, чё глядишь? Говори, как и договорились.»
  • Какая же .... Протас
    15.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ...
    15.10.2024
    Мяркую ён там увогуле ня робіць. Па ўласнай ініцыятыве 100% не пайшоў бы, бо людзі з такім досведам і складам мозга могуць лёгка знайсці сабе ў інтэрнэт-сферы не абавязкова медыя, той жа маркетынг напрыклад. (Проста разважанні . Не падтрымліваю і ніколі не падтрымліваў яго.)

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць