Усяго патроху22

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя

Уладзімір з вёскі Моргі Вілейскага раёна расказаў kraj.by, як сустрэў у лесе мядзведзя і што рабіў, каб звер яго не крануў.

Уладзімір сустрэўся з мядзведзем вясной. Гуляў з аўчаркай Рокі, убачыў нешта, падобнае да цюка саломы.

«Спачатку падумаў, што нехта салому згубіў, потым прыгледзеўся — мядзведзь! Рокі малайчына, не кінуўся на яго, а на мяне паглядаў, скажа гаспадар нападаць ці не. Калі б ён кінуўся на звера і стаў брахаць, невядома, як скончылася б гэтая гісторыя.

Павольна, спакойна адыходзіў задам, не паварочваючыся да мядзведзя спіной. Я шмат чытаў, як трэба сябе паводзіць пры сустрэчы з гэтай жывёлай. Галоўнае — не напалохаць, не ўцякаць, не глядзець яму ў вочы.

Калі адышлі за паварот, патэлефанаваў сыну. Ён прыехаў на машыне, забраў. А то як прайсці, калі мядзведзь ля дарогі корпаецца?»

Тады Уладзіміру страшна не было, ды і пасля той сустрэчы ён не баіцца ў лес хадзіць. Упэўнены: калі звера не чапаць і не палохаць, то ён не кране.

Каментары2

  • Жвір
    06.10.2024
    Калі зьвера не чапаць і не палохаць, то ён не кране ? Гэта ў тым выпадку, калі 1) вы яго заўважылі на дастаткова бясьпечнай адлегласьці, 2) калі зьвер не палюе, не ў пошуках здабычы, і 3) калі зьвер ня мае побач малых.
  • спіна
    07.10.2024
    спінАй

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю22

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю22

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць