Вайна22

Расія заявіла, што падчас наступу УСУ ў Курскай вобласці загінулі 56 мірных жыхароў

Украіна адказала, што выконвае міжнароднае права.

AP Photo

Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла, што ў выніку ўкраінскага наступу ў Курскай вобласці загінулі прынамсі 56 мірных жыхароў, а 266 атрымалі раненні, піша Бі-бі-сі

Гэтыя звесткі адносяцца да перыяду да 20 верасня, а па стане на 5 верасня расійскае замежнапалітычнае ведамства заяўляла аб 31 загінулым мірным жыхары Курскай вобласці.

Па даных МЗС Расіі, з раёнаў, дзе ідуць баявыя дзеянні, з'ехалі 131 тысяч жыхароў. Масква таксама абвінаваціла Украіну ў тым, што не дае эвакуявацца некаторай колькасці мірных грамадзян, у тым ліку прыкладна 70-120 жыхароў горада Суджы, занятага УСУ.

У адказ на просьбу пракаментаваць гэтыя заявы прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі сказаў агенцтву Reuters, што УСУ выконваюць міжнароднае гуманітарнае права і не наносяць удараў па мірным насельніцтве.

«З улікам таго, што Расія ўвесь час дае фальшывыя лічбы і займаецца прапагандай, няма ніякага спосабу праверыць гэтыя сцвярджэнні, — сказаў Ціхі. — Калі Расія хоча паказаць рэальную сітуацыю на месцы, яна можа даць доступ ААН і Чырвонаму Крыжу».

Наступ УСУ ў Курскай вобласці пачаўся ў жніўні.

Каментары2

  • Жвір
    23.09.2024
    Няхай Расея падлічыць, колькі мірных жыхароў загінула пад бамбардаваньнем ёю гарадоў Украіны і расстрэлах канвояў бежанцаў. Урэшце Расея пачала вайну супраць Украіны ў 2014-м годзе, і ўсе ахвяры вайны на рахунку й сумленьні Крамля.
  • Мінздраў КуНР
    23.09.2024
    Расея заявіла чарговую хлусню. А загінулыя калі і ёсць, то з-за дзеянняў руzzкіх.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

Паляванне на пакемонаў. У Брытаніі масава рабуюць крамы, якія гандлююць карткамі з казачнымі істотамі

Беларусам Алене і Крыстафу, у якіх у Варшаве згарэла арэндная кватэра, за дзень сабралі больш за $16 тысяч19

Беларус, якому забаранілі ўязджаць у Еўропу, знайшоў хітры спосаб, як гэта абысці7

Спецыялісты патлумачылі, наколькі небяспечныя масты і пуцеправоды, хібы якіх паказваюць у інтэрнэце2

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў5

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць