Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА
У аўторак, каля 9 гадзін раніцы, Паветраныя сілы Латвіі зафіксавалі непадалёк ад дзяржаўнай мяжы з Беларуссю неапазнаны лятаючы аб'ект, які наблізіўся да латвійска-беларускай мяжы і перасёк яе на тэрыторыі Краслаўскага краю, піша Delfi.lv.

Для агляду гэтага рэгіёну ў паветра былі паднятыя знішчальнікі місіі НАТА ў патруляванні паветранай прасторы з вайсковай базы ў Ліелвардзе. У латвійскай паветранай прасторы падазроных аб'ектаў выяўлена не было. Самалёты НАТА вярнуліся на месца сваёй дыслакацыі.
Аб тым, што адбылося, былі праінфармаваныя кіраўнікі самакіраванняў Латгальскага планіровачнага рэгіёну.
Раней паведамлялася, што нацыянальныя ўзброеныя сілы (НУС) Латвіі дадаткова ўзмацнілі магчымасці супрацьпаветранай абароны на ўсходняй мяжы, адправіўшы туды дадатковыя падраздзяленні. Латвія працягвае забяспечваць абарону знешніх межаў Еўрапейскага Саюза і НАТА.
-
Эстонія цалкам закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ ўзарваць і спаліць завод па вытворчасці дронаў пад Талінам
-
Пяць краін Еўрасаюза адкрываюць у Руандзе першы афрыканскі лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў, выслаўшы чатырох чалавек
-
На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары