Грамадства

У Брэсце за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах асудзілі адразу 11 чалавек

У судзе Брэсцкага раёна 12 верасня вынеслі масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

За ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года асудзілі адразу 11 мясцовых жыхароў, піша «Вясна».

Гэта Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Кірыл Еўтышык, Мікалай Місюк, Артур Зарэмба, Дзмітрый Лысюк, Алег Бандарук, Міхаіл Верамчук, Дзмітрый Салавейка, Дзяніс Якавенка. Суддзя прызначыў ім тэрміны ад двух гадоў «хатняй хіміі» да паўтара года калоніі. 

Паводле інфармацыі «Берасцейскай Вясны», прысудам стала:

  • Мікалай Місюк — адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Міхаіл Верамчук — два гады «хатняй хіміі» (абмежаванні свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу);
  • Дзмітрый Салавейка — два гады і шэсць месяцаў «хатняй хіміі» (абмежаванні свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу);
  • Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Кірыл Еўтушык, Артур Зарэмба, Дзмітрый Лысюк, Алег Бандарук, Дзяніс Якавенка — па адным годзе і шасці месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожнаму.

Сутнасць абвінавачвання супраць усіх палягала ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Такім чынам, як адзначаюць брэсцкія праваабаронцы, раней 70 чалавек асудзілі да калоніі паводле артыкула 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Пасля некаторага зацішша, у канцы 2023 года з'явіліся новыя затрыманні за тыя пратэсты — улады пачалі прад'яўляць ужо артыкул 342 КК. Ужо вядома пра 48 асуджаных паводле артыкула 342 КК за пратэсты ў Брэсце, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць