Улада2323

Хапун кіраўніцтва Саюза палякаў

Затрыманыя Анжаліка Борыс, Андрэй Пачобут, Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч — усяго 40 чалавек, а таксама Анатоль Лябедзька. Яны ехалі ў Валожын на судовы працэс наконт Польскага дома ў Івянцы.

Сёння ў раённым судзе ў Валожыне адбыўся разгляд пазову афіцыйнага Саюзу палякаў, сядзіба якога месціцца ў Гродне, да дзяячкі польскага руху з Івянца Тарэсы Собаль. Суд Валожынскага раёну адправіў справу супраць Тэрэсы Собаль на перагляд. Спадарыня Собаль падтрымлівае непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс. У афіцыйным Саюзе лічаць, што Тарэса Собаль своечасова не вызваліла Дом польскі ў Івянцы, сёння на будынак накладзены судом арышт і ён апячатаны. Тым часам зранку былі затрыманыя Анжаліка Борыс, Андрэй Пачобут, Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч — усяго 40 чалавек, а таксама Анатоль Лябедзька. Яны ехалі ў Валожын на судовы працэс наконт Польскага дома ў Івянцы. Прапануем вашай увазе онлайн-рэпартаж з месца падзей.

Анжаліцы Борыс далі 1 млн 50 тыс. штрафу (30 базавых велічыняў), Андрэй Пачобут арыштаваны на 5 сутак. Ірэну Валюсь абвінавачваюць у чыненні перашкод супрацоўнікам міліцыі. На яе быў складзены пратакол, пасля чаго рэдактарку газеты СПБ «Głos znad Niemna na uchodźstwie» адпусцілі.

13:04

Ірэну Валюсь не выпусцілі, але людзі пачалі разыходзіцца. Тым часам асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар абвясціў галадоўку.

12:38

Суд скончыўся, а справу адправілі на перагляд, паколькі адвакат Тарэсы Собаль Аляксандр Галіеў прадставіў дакументы, што апісванне маёмасці прайшло няправільна.

Людзі, што сабраліся вакол суда, пакуль не разыходзяцца, яны патрабуюць вызваліць затрыманую і збітую рэдактарку газеты «Głos znad Niemna na uchodźstwie» Ірэну Валюсь.

Міліцыя папярэджвае, што калі людзі не разыдуцца, то будзе ўжыта сіла.

12:21

Ірэна Валюсь — галоўны рэдактар газеты СПБ «Głos znad Niemna na uchodźstwie» паспрабавала прайсці ў суд, але міліцыянты яе брутальна павалілі і павалаклі ў будынак. Тым часам з суда выходзяць сведкі абвінавачвання. Людзі ім скандуюць «Ганьба!»

12:03

Прэс-сакратар неафіцыйнага Саюза палякаў Ігар Банцар асуджаны на 5 сутак арышту за арганізацыю акцыі падтрымкі Тарэсы Собаль 10 лютага ў Гродне.

Зараз судзяць астатніх чальцоў кіраўніцтва неафіцыйнага СПБ.

11:27

Перад дзвярыма суда стаяць крэпкія мардавароты і нікога з сяброў непрызнаванага ўладамі СПБ — а іх у Валожын прарвалася 30 чалавек — у суд не пускаюць. Прапусцілі толькі адвакатку.

Міліцыя кажа, што не пускаюць таму, бо «вучэнні ідуць», пускаць будуць толькі з позвай. Але пускаць будуць толькі сведкаў з боку абвінавачвання. Той жа Пачобут меўся ўзяць удзел у судзе як сведка з боку абароны, але яго затрымалі па дарозе ў Валожын.

Пад дзвярыма суда стаяць каля 30 чалавек — усе прадстаўнікі неафіцыйнага Саюза палякаў, нікога з афіцыйнага няма. Людзі кажуць, што будуць стаяць пакуль не выпусцяць Тарэсу Собаль.

Затрыманы Анатоль Лябедзька. Ён фатаграфаваў на мабільнік дзеянні міліцыянтаў. Цяпер палітык знаходзіцца ў Валожынскім РАУСе.

Апроч таго, два трактары сабралі ўвесь снег на плошчу перад будынкам суда, і машынамі да яго не пад’ехаць.

* * *

У Валожын меліся прыехаць сябры неафіцыйнага Саюза палякаў, каб падтрымаць Тарэсу Собаль, але зараз горад блакаваны міліцыяй, якая ставіць на мэце не дапусціць удзелу ў судовым пасяджэнні сяброў неафіцыйнага СПБ.

На пад’ездзе да горада было затрыманае амаль усё кіраўніцтва неафіцыйнага СПБ. У прыватнасці, затрымана лідэрка СПБ Анжаліка Борыс. Яе прымусілі выключыць мабільны тэлефон і цяпер вязуць у Валожынскі РУУС.

У Гродне раней былі затрыманы прэс‑сакратар непрызнаванага СПБ Ігар Банцар, а па дарозе у Валожын — Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут. Усяго ў апорны пункт каля Валожына даставілі 40 чалавек.

Андрэй Пачобут перасеў у іншую машыну, што праязджала міма. Але ў раёне Іўя другую машыну таксама спынілі. Міліцыянты сказалі, што Пачобут нагадвае ім чалавека, які здзейсніў разбойны напад. Цяпер яго вязуць назад у Гродна.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць