Грамадства1111

У снежні Беларусь і Расія збіраюцца падпісаць дамову аб гарантыях бяспекі

2 верасня міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у сваёй лекцыі падчас урачыстага мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі, прысвечанага пачатку навучальнага года ў Акадэміі кіравання, паведаміў пра намер праз некалькі месяцаў падпісаць з Расіяй новую важную міждзяржаўную дамову.

Рыжанкоў звярнуў увагу на дасягнуты ў апошнія гады рэкордны ўзровень і выніковасць кантактаў з Расійскай Федэрацыяй. Паводле яго, «актуалізуецца і выконваецца праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі», а таксама «ўражлівыя лічбы дасягнутыя ў тавараабароце і экспарце». 

Урэшце міністр анансаваў:

«Да 25-годдзя падпісання Дамовы аб Саюзнай дзяржаве, якую будзем святкаваць у снежні гэтага года, мы плануем падпісаць з Расіяй міждзяржаўную дамову аб гарантыях бяспекі дзвюх краін, дзе будзе закладзены прынцып выкарыстання ядзернага ўзбраення і звычайнага ўзбраення, а таксама іншых метадаў абароны абедзвюх краін, якія ўваходзяць у склад Саюзнай дзяржавы».

Каментары11

  • Рэй
    02.09.2024
    Хай яшчэ кацапія дажыве да таго снежня!
  • Язэп
    02.09.2024
    Усе паперкі, якія ўзурпатар падпісвае з падобным ягонаму бандыцкім рэжымам Пуціна - пойдуць у сарцір. Любыя расейскія войскі, якія апынуцца на беларускай тэрыторыі па загаду з Крамля - будуць аб'яўлены захопнікамі і будуць вынішчацца як шалёныя сабакі
  • Шляхцич Завальня
    02.09.2024
    Они там могут наподписывать всё что угодно. Всё равно скоро их уже не будет. И выродков их тоже…

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць