Меркаванні77

Не дамовіліся? Такой закрытай сустрэчы паміж Пуціным і Лукашэнкам яшчэ не было 

Трохдзённыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на востраве Валаам на поўначы Расеі прайшлі амаль у поўным інфармацыйным вакууме. Дзеля чаго спатрэбілася гэтая раптоўная сустрэча пасярод сезону летніх адпачынкаў, піша Валер Карбалевіч на «Свабодзе». 

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Папярэдні раз Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін сустракаліся ў траўні. Тады прэзыдэнт Расеі наведаў Менск з афіцыйным візытам. Пазьней была двухмесячная паўза. Але за гэты час шмат што адбылося.

25 ліпеня Лукашэнка нечакана прыляцеў да Пуціна на Валаам — выспу пасярод Ладаскага возера ў Карэліі. Яны наведалі манастыр і потым амаль на цэлыя содні зьніклі зь публічнай прасторы. Як паведаміла БелТА, Лукашэнка і Пуцін «працягнулі зносіны ў закрытым фармаце». У сярэдзіне дня 26 ліпеня зьявілася кароткае відэа і фота іх прагулкі. Дзень 28 ліпеня мінуў у поўным інфармацыйным вакуўме.

У гісторыі двухбаковых зносінаў Лукашэнкі і Пуціна і раней здараліся працяглыя спатканьні па тры дні. Моцна заняты важнымі дзяржаўнымі справамі, расейскі кіраўнік не шкадуе часу на перамовы зь беларускім візаві.

Але не было аж настолькі закрытай сустрэчы. Нават на пратакольныя здымкі ў пачатку перамоваў журналістаў не дапусьцілі. Такая трохі незвычайная інфармацыйная закрытасьць можа сьведчыць пра напружаны характар перамоваў. І на тое ёсьць прычыны.

Можа, упершыню з пачатку вайны Расеі супраць Украіны ў беларуска-расейскіх дачыненьнях назапасіўся цэлы шэраг канфліктных вузлоў, якія патрабуюць разьвязаньня. І расейскі прэзыдэнт выклікаў Лукашэнку «на дыван», — то бок на Валаам. Каб прынамсі выслухаць тлумачэньне.

13 ліпеня Лукашэнка наведаў вайсковую частку ў Лунінецкім раёне і нечакана адзначыўся каскадам міралюбівай рыторыкі на адрас Украіны, якой не было чуваць з пачатку расейскай агрэсіі: «Цяпер у нас ускладненьняў ніякіх няма з украінцамі. І я спадзяюся, што і ня будзе. Мы аніякія ня ворагі для ўкраінцаў». І абвясьціў пра адвод беларускіх вайскоўцаў ад украінскай мяжы.

Гэта не магло спадабацца кіраўніцтву Расеі. У адказ расейскія Z-блогеры назвалі Лукашэнку «здраднікам». А на тэрыторыю Беларусі раптам пачалі залятаць расейскія «Шахеды». Многія экспэрты палічылі гэта папярэджаньнем з Масквы.

Увядзеньне Беларусьсю «бязьвізу» для грамадзян 35 краінаў Эўропы таксама магло выклікаць незадаволенасьць Расеі, бо беларуска-расейская мяжа, агулам кажучы, адкрытая: усе, хто прыехаў у Беларусь, у прынцыпе могуць лёгка трапіць у Расею. А падчас вайны звычайна межы закрываюць, а не адкрываюць: на тое ёсьць зусім зразумелыя аб’ектыўныя прычыны.

Нарэшце, яшчэ адзін вузел, які ўмоўна можна назваць кітайскім. Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна ў Астане на палях саміту ШАС Лукашэнка заявіў, што падтрымлівае кітайскі мірны плян завяршэньня вайны ва Ўкраіне. Гэты тэзіс паўтарыў міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў падчас візыту ў КНР.

А, як вядома, Уладзімер Пуцін ня згодны з плянам урэгуляваньня ваеннага канфлікту, які прапануе Пэкін.

І нарэшце — пра намер абмеркаваць з Пуціным тэму вайны ва Ўкраіне і магчымага замірэньня Лукашэнка казаў падчас наведваньня вайсковай часткі ў Лунінецкім раёне 13 ліпеня. Сёньня гэта самае актуальнае пытаньне. Пра мірныя перамовы цяпер кажуць усе і на Захадзе, і на Ўсходзе. Ідзе дыскусія пра ўмовы замірэньня. І Лукашэнка хацеў бы неяк удзельнічаць у гэтым працэсе, каб выйсьці з вайны з палітычным прыбыткам, атрымаць «дывідэнды міру». Але, як вядома, «хацець ня шкодна».

Яшчэ адна тэма: умовы вызваленьня нямецкага грамадзяніна Рыка Крыгера, асуджанага беларускім судом да сьмяротнага пакараньня. Пытаньне: чаго патрабаваць ад Нямеччыны?

Працяглая гісторыя сустрэчаў Лукашэнкі з Пуціным дае падставы бачыць пэўныя заканамернасьці. Адна зь іх палягае ў тым, што калі няма ніякіх паведамленьняў для СМІ, маўчаць прэсавыя службы кіраўнікоў, дык гэта сьведчыць, хутчэй за ўсё, пра сур’ёзныя рознагалосьсі падчас перамоваў.

Каментары7

  • 1.
    28.07.2024
    Сустрэча на Валааме была патрэбна для ўзгаднення адзінай пазіцыі "Саюзнай дзяржавы". Плануюцца перамовы з мэтай замарозкі вайны. Беларусь саўдзельнічала ў ваеннай агрэсіі, а Пуціну важна, каб ад Беларусі нічога не патрабавалі, каб усё вырашала Расія. Пуцін хоча, каб Беларусь не успрымалі суб'ектам палітыкі, каб аб ядзернай зброі і статусе Беларусі размаўлялі толькі з ім. Гэтыя словы -- «Цяпер у нас ускладненьняў ніякіх няма з украінцамі. І я спадзяюся, што і ня будзе. Мы аніякія ня ворагі для ўкраінцаў» выгадны уладам Расіі! Лукашэнку загадалі сказаць, што праблем з Украінай няма! АЛЕ ПРАБЛЕМА ЁСЦЬ. Пакуль існуе рэжым у Беларусі, пакуль беларускі народ не з'яўляецца суб'ектам палітыкі, для Украіны і Еўропы існуе вялікая небяспека. Перамоўцы з боку Украіны і міжнародная супольнасць мусяць прызнаць Беларусь акупаванай і патрабаваць абвяшчэння нейтральнага статусу Беларусі і правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў. ДАГАВАРНЯКАМ --НЕ! МІЖНАРОДНАМУ ПРАВУ --ТАК!
  • 1.
    28.07.2024
    Існуе пэўнае супрацьстаянне Кітаю з Расіяй, і гэта ў інтарэсах Беларусі. Расейска-кітайскі стратэгічны тандэм нельга назваць раўнапраўным. З пачаткам вайны ва Украіне Кітай напоўніцу карыстаецца эканамічнымі выгодамі (жорсткія зніжкі, захоп расейскіх рынкаў). Для Расіі -- гэта пастка і безвыходнае становішча. Адразу перад тым, як Расія размясціла ядзерную зброю ў Беларусі, Кітай адмоўна выказваўся аб выкарыстанні ядзернай зброі. Але Пуцін зрабіў тое, што зрабіў. Як ён гэта патлумачыў кітайцам? Ён тады яскрава даў зразумець, што Беларусь для яго -- гэта як Тайвань для Кітаю. Цяпер вось прайшлі беларуска-кітайскія вайсковыя вучэнні. Кітай мог бы дапамагчы ў вызначэнні будычыні Беларусі як нейтральнай і бязядзернай краіны, надзейнага гандлёвага партнёра. Гэта выгадна ўсім, акрамя Расіі. Як пераканаць Кітай дапамагчы нашай незалежнасці?
  • Алесь
    28.07.2024
    Немного не по теме. Например если ситлуация на границе Польши разрешится в Пользу рядовых белорусов. Можно в ЕС создать альтернативный эмисионный центр. И печатать дубликаты рублей. Каждый кто бастует самостоятельно выезжает в Польшу,Литву или Латвию и получает 32 000 рублей забастовочных. Скажем раз в полтора года.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс9

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане суддзя спрабаваў згвалціць асла і памёр — новы фэйк4

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы3

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку5

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока1

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс9

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць