Вайна88

Знішчальнік F-16 амерыканскай вытворчасці разбіўся ва Украіне — WSJ

Згодна з паведамленнем амерыканскага боку, прычынай стала памылка пілота.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Tsafrir Abayov

Як паведамляе The Wall Street Journal, у панядзелак, 26 жніўня, усяго праз некалькі тыдняў пасля таго, як першыя знішчальнікі F-16 амерыканскай вытворчасці прыбылі ва Украіну, адзін з іх разбіўся.

Па словах амерыканскага чыноўніка, на якога спасылаецца выданне, па першапачатковых звестках, самалёт не быў збіты варожым агнём, хаця інцыдэнт адбыўся падчас масіраванага ракетнага абстрэлу Расіяй. Хутчэй за ўсё, прычынай крушэння стала памылка пілота.

Раней Уладзімір Зяленскі заявіў, што на гэтым тыдні Украіна ўпершыню выкарыстала знішчальнікі F-16 для збівання расійскіх ракет падчас расійскіх удараў.

Выданне адзначае, што ў ВПС Украіны не пацвердзілі ні факт крушэння, ні статус пілота. Пентагон пераадрасаваў пытанні да ВПС Украіны.

Як адзначае выданне, навіна аб тым, што адзін з нямногіх украінскіх F-16 быў знішчаны, сур'ёзны ўдар па Кіеве, які маліў аб самалётах на працягу некалькіх месяцаў, перш чым прэзідэнт Байдэн нарэшце даў зялёнае святло еўрапейскім краінам на перадачу самалётаў у мінулым годзе.

4 жніўня Зяленскі аб'явіў, што першы з 80 абяцаных F-16 прыбыў ва Украіну. Украінскія ваенна-паветраныя сілы не прадставілі лічбаў, але другі амерыканскі чыноўнік, з якім паразмаўлялі журналісты выдання, сказаў, што ўсяго прыбыло шэсць самалётаў, і ва Украіны ёсць шэсць пілотаў, навучаных лётаць на іх.

Каментары8

  • Неяк дзіўна выглядае
    29.08.2024
    А навошта нам гэтая інфармація, у чым абшчэственны інтерес, ведаць дакладна што газетёнка ВСЖ падпрацоўвае на ворагаў? Раскрываючы ваенную таямніцу ЗСУ, чи вкідваючы дэзу нагла, нахабна. Лішні раз ня трэба. І так каму трэба гэта ведае, што газетёнка варожая да нас.
  • Васіль
    29.08.2024
    Ламачча далі, вось і вынік. У нас пад Шчучыным, каля М6, такі ж стаіць.
  • Потужно
    29.08.2024
    Когда уже западники поймут, что вся эта помощь не поможет. Только деньги на ветер тратят

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць