Грамадства

Суд адмовіўся разглядаць пазоў сям’і Лапіцкіх да гарвыканкама Жодзіна

Судзьдзя жодзінскага суду Тацьцяна Трацюк адмовілася прыняць да разгляду пазоў Сьвятланы і Аляксея Лапіцкіх да гарадзкога выканаўчага камітэту Жодзіна.

Лапіцкія спрабавалі абскардзіць рашэньне гарвыканкаму, які ў жніўні 2009 году закрыў адзіную беларускамоўную клясу ў гімназіі №1, дзе навучаўся іх сын Янка. З гэтай прычыны 14‑гадовы Янка Лапіцкі ў гэтым навучальным годзе вымушаны займацца самастойна ў хатніх умовах. Судзьдзя Тацьцяна Трацюк заявіла, што мінуў тэрмін даўніны на абскарджваньне рашэньня гарадзкіх уладаў, але Лапіцкія дакумэнтальна засьведчылі, што ў выніку стрэсаў і захворваньняў, а таксама паходаў па іншых інстанцыях ня здолелі зьвярнуцца ў суд раней. Тым ня менш было вынесена рашэньне адмовіць у разглядзе пазову.

Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія намераныя абскардзіць сёньняшняе рашэньне гарадзкога суда Жодзіна ў Менскім абласным судзе. Яны таксама зьвярнуліся ў Гэнэральную пракурату і да міністра адукацыі Аляксандра Радзькова з заявай аб бязьдзейнасьці мясцовых уладаў, якія не забясьпечылі ўмовы для навучаньня іх сына.

Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія змагаюцца за беларускамоўнае навучаньне свайго сына Янкі ад моманту ягонага паступленьня ў гімназію №1 у 2002 годзе. Адміністрацыя школы і гарадзкія ўлады адмаўляліся адкрываць клясу зь беларускай мова навучаньня, нібыта, зь меркаваньня эканоміі сродкаў. Пасьля страйку і навучаньня дома ў 2004 годзе юрыдычныя магчымасьці для беларускамоўнага навучаньня былі створаныя, але не выконваліся практычна. А ў сёлетнім навучальным годзе гарвыканкам Жодзіна скасаваў і юрыдычныя ўмовы для беларускамоўнай адукацыі, скасаваўшы адзіную беларускамоўную клясу ў гімназіі №1. Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія мяркуюць, што гэта зьвязана з іх палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю: яны зьяўляюцца актывістамі партыі БНФ, праваабарончага цэнтру «Вясна» і неаднойчы бралі ўдзел у выбарах розных узроўняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках23

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках23

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць