Бізнэсовец з Пецярбурга, які зарабляе на пахаванні загінулых на вайне, запатрабаваў ад мужчын перастаць ад'язджаць з Курска
Прапагандыст Дзмітрый Сцешын 18 жніўня апублікаваў відэа, на якім, паводле яго слоў, вайсковец крытыкуе жыхароў Курска, якія выязджаюць з-пад абстрэлаў. «Агенцтва» ўстанавіла асобу «вайскоўца». Ім выявіўся дырэктар гранітнай майстэрні з Санкт-Пецярбурга, якая вырабляе помнікі і дапамагае хаваць загінулых вайскоўцаў.

«Хочацца звярнуцца да мужчынскага насельніцтва Курска: вы там чаго, наогул, бл*дзь, усё пераблыталі? Куды вы едзеце, родныя? Калі, бл*дзь, у нас усе мужыкі будуць уключаць заднюю і з'язджаць з гарадоў, на якія будуць наносіцца ўдары, што наогул будзе? Вы што робіце? Вы не можаце ўзяць зброю ў рукі? Ну тады вазьміце рыдлёўкі, бл*дзь, капайце пацанам акопы, я не ведаю, развозьце харчаванне, бл*дзь. Куды вы едзеце?»— абураецца мужчына на відэа.
«Вы, бл*дзь, кончаныя? Я не ведаю, у нас у Пецярбургу супольнасць нашых ветэранаў цяпер уся на нервах сядзіць і думае, як бы ім узяць зброю і паехаць, як дамовіцца, каб дазволілі. Спыніцеся, бл*дзь», — заклікаў ён мясцовых жыхароў.
Паводле аналізу «Агенцтва», на відэа 39-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга Кірыл Сувораў (да 2020 года Уласікаў).
Ён гендырэктар кампаній «Гранітны завод 1»(Санкт-Пецярбург) і «Першы гранітны завод» (Карэлія), у другой таксама валодае доляй у 25,5%.
Кампанія «Гранітны завод 1», піша выданне, працуе пад брэндам гранітная майстэрня «СуворовЪ».
На сайце майстэрні пазначана, што кампанія ўжо шмат гадоў абслугоўвае кліентаў па ўсёй Ленінградскай вобласці. Акрамя вырабу помнікаў і надмагілляў, яна таксама прапануе паслугі крэмацыі, пахавання і дастаўкі «грузаў 200». Майстэрня абяцае сваякам загінулых вайскоўцаў дапамагчы з падрыхтоўкай папер, суправаджэннем нябожчыка і купляй квіткоў на любы від транспарту.

«Агенцтва» датэлефанавалася да Суворава. Ён паўтарыў, што лічыць няправільнай сітуацыю, калі мужчыны-жыхары Курскай вобласці з'язджаюць з зоны баявых дзеянняў. Сам ён сказаў, што ездзіць на «СВА» з гумдапамогай.
На пытанне, ці збіраецца ён сам паехаць на вайну, Сувораў адмовіўся адказваць.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары