Вайна1010

Расійскія вайскоўцы трапілі на відэа падчас рабавання салона сувязі ў Курскай вобласці

З'явілася відэа рабавання салона сотавай сувязі ў пасёлку Глушкова. На кадрах мужчыны ў расійскай вайсковай форме ламаюць вітрыны, выносяць тэхніку і спрабуюць адчыніць дзверы.

У сеціве выказваецца мяркаванне, што гэта вайскоўцы з батальёна «Ахмат».

Ваенкар Уладзімір Раманаў напісаў, што людзей з запісу ўжо знайшлі. Дарадца губернатара Курскай вобласці, z-блогер Раман Алёхін паведаміў, што на відэа — два чачэнцы.

«Цяпер звярнуся да ўсіх м*дакоў, хто носіць вайсковую форму і дазваляе сабе марадзёрыць мірных і тым больш сваё ж насельніцтва ў памежжы, якое з першых дзён СВА гатавала ежу, апранала і абувала, мыла і сцірала для вайскоўцаў: вы кончаныя поскудзі і адзіная мера для вас — гэта смерць», — дадаў Алёхін.

Паводле яго слоў, «гэтыя двое поскудзяў ужо адказваюць» за марадзёрства.

Глушкова знаходзіцца пад расійскім кантролем. Раней там узарвалі мост праз раку Сейм.

Каментары10

  • ●
    18.08.2024
    Ну хоць унітазы да сціралкі не кралі )
    Навошта яны у гарах ?
  • Ana
    19.08.2024
    ●, дык на сваёй тэрыторыі мабыць і няма сціралак ды ўнітазаў. Іх тады з Украіны пёрлі, а зараз сваіх абчышчаюць :D
  • Гы
    19.08.2024
    Ім ціктокі не было чым здымаць)

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць