Свет

Інданезія ўпершыню адсвяткавала Дзень незалежнасці ў будучай сталіцы

Гэта пры тым, што сам працэс пераносу завершыцца толькі да 2045 года.

Фота: Achmad Ibrahim / AP

Святкаванне Дня незалежнасці Інданезіі ўпершыню праводзілася ў будучай сталіцы краіны — горадзе Нусантара, які яшчэ толькі будуецца на востраве Барнэа (Калімантан). У цырымоніі ў суботу, 17 жніўня, узялі ўдзел прэзідэнт Джока Відода і ягоны пераемнік Прабава Субіянта, а таксама члены Кабінета міністраў і прадстаўнікі арміі, піша Deutsche Welle.

Паводле першапачатковых планаў, на ўрачыстасці ў Нусантару павінны былі прыехаць 8000 гасцей, але з-за недахопу жылля і будаўнічых работ, якія яшчэ ідуць, іх спіс прыйшлося скараціць да 2000 чалавек.

Ужо некалькі дзён таму прэзідэнт Джока Відода правёў у Нусантары першае пасяджэнне ўрада.

Пра перанос сталіцы з Джакарты на востраве Ява было абвешчана ў 2019 годзе. Асноўнай прычынай называлася тое, што Джакарта перанаселеная і знаходзіцца пад пагрозай апускання ў мора, а большая частка горада ўжо знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора. Па разліках, да 2050 года можа быць затопленая ўся паўночная частка Джакарты. Да адмоўных бакоў старой сталіцы, якая налічвае 11 млн жыхароў (а ўключаючы ваколіцы — амаль 34 млн), адносяць таксама хаос на дарогах і смог.

Нусантара знаходзіцца прыкладна за дзве гадзіны палёту на паўночны ўсход ад Джакарты ў правінцыі Усходні Калімантан на інданезійскай частцы вострава Барнэа. Будаўнічыя работы па стварэнні новага горада пачаліся ў 2022 годзе. Першапачаткова планавалася, што афіцыйна сталіца пераедзе да Дня незалежнасці, 17 жніўня, аднак будаўніцтва зацягнулася, сярод іншага, з-за адсутнасці замежных інвестыцый і зямельных спрэчак.

Мяркуецца, што ўказ аб прысваенні Нусантары сталічнага статусу можа падпісаць ужо новы прэзідэнт, які ўступіць на пасаду ў кастрычніку, а цалкам праект можа быць завершаны толькі ў 2045 годзе.

Эколагі папярэджваюць, што будаўніцтва горада можа паскорыць высяканне джунгляў у адным з найбуйнейшых у свеце рэгіёнаў з трапічнымі лясамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка1

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

На журналістку Ірыну Халіп завялі крымінальную справу. Дапытвалі яе старых бацькоў4

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць32

Да кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака прыйшлі з вобшукамі18

Кіраўнік Офіса Зяленскага: Ніхто не павінен разлічваць, што мы аддадзім тэрыторыю7

Пасля прызнання брэнда Belaruskicry экстрэмісцкім яго вырабы плагіяцяць іншыя ювеліры з Мінска ФОТЫ6

У Мінску адкрыўся рух па мосце на вуліцы Галадзеда

Адміністрацыя Трампа праверыць грын-карты выхадцаў з 19 краін, у тым ліку з Афганістана1

Татуіроўкі б'юць па імунітэце і прыводзяць да хранічнага запалення ў лімфатычнай сістэме — новае даследаванне3

Два беларускія аркестры сабралі аншлаг на «патаемным» выступленні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка1

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць