Грамадства11

Лукашэнка змякчае антынаркатычнае заканадаўства. Колькі чалавек выйдзе на свабоду?

Папярэдняя лібералізацыя антынаркатычнага заканадаўства адбывалася ў 2019-м. Тады вызваліліся сотні людзей, магчыма, каля 1000. «Наша Ніва» разабралася, ці будуць цяпер пераглядаць справы асуджаных па наркатычных артыкулах і колькі з іх могуць выйсці на волю.

Каноплі. Фота УУС Гомельскага аблвыканкама

Як караюць за наркотыкі цяпер?

Па звестках ініцыятывы Legalize Belarus, у апошнія гады ў Беларусі штогод выносяць ад 2 да 3 тысячаў прысудаў па антынаркатычных артыкулах КК.

З 2016-га, калі стала даступная статыстыка па артыкуле 328, па ім асудзілі 19307 чалавек. З іх 67% — спажыўцы наркотыкаў (ч. 1 арт. 328), а 29% распаўсюджвалі іх з мэтай зарабіць (ч. 3, ч. 4 і ч. 5 арт. 328).

Што зменіцца ў антынаркатычным заканадаўстве?

Адміністрацыя Лукашэнкі перадала ў парламент законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Ён прадугледжвае шмат змяненняў, але самыя значныя тычацца антынаркатычных артыкулаў.

Прапанаваныя новаўвядзенні:

  • па 1-й частцы артыкула 328 можна будзе атрымаць арышт тэрмінам тры месяцы (цяпер прадугледжваецца да пяці гадоў «хіміі» або ад двух да пяці гадоў калоніі).
  • Па 2-й частцы артыкула за «разавыя выпадкі збыту наркотыкаў», па якой звычайна судзяць тых, хто проста падзяліўся наркотыкамі з сябрамі, можна будзе атрымаць хімію (цяпер — ад трох да васьмі гадоў калоніі). 
  • па 4-й частцы, «продаж наркотыкаў арганізаванай групай», ніжні парог пакарання зніжаецца з 10 да 8 гадоў.

Тэарэтычна ў парламенце могуць пасля абмеркавання скарэктаваць дакумент. Але з улікам таго, што дэпутаты ў рэальнасці былі прызначаныя на свае пасады пасля ўзгаднення з Адміністрацыяй Лукашэнкі, было б дзіўна чакаць ад іх нейкага пярэчання.

Ці будуць пераглядаць старыя прысуды?

Мы запыталіся ў былой адвакаткі, а цяпер юрысткі Free Belarus Center Альвіны Мінгазавай пра тое, ці будзе датычыцца палёгка тым, хто ўжо за кратамі:

«Калі санкцыя артыкула змяншаецца, то прысуды могуць быць перагледжаныя. І такая практыка ўжо была ў Беларусі ў 2019 годзе.

Тады былі зніжаныя ніжнія парогі па частках 2 і 3 артыкулу 328. І пасля гэтага прысуды пераглядаліся.

Напрыклад, калі па частцы 2 асуджанаму прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі, то пасля перагляду тэрмін зніжаўся да трох. Перагляд рабіў суд, які ў свой час выносіў прысуд, або суд па месцы адбыцця пакарання — па заяве асуджанага, ці дакладзе органа, які кіруе выкананнем пакарання, ці назіральнай камісіі.

У тот перыяд у калоніях адміністрацыя масава давала падпісваць заявы на перагляд, якія пасля накіроўваліся ў суды. Магчыма, ідэнтычны парадак будзе і гэтым разам».

Тэрміны знізяць усім асуджаным па ч.4 артыкула 328?

Пакуль незразумела. У аналагічнай сітуацыі ў 2019 годзе тэрміны пераглядалі амаль усім. Большасці тэрмін змяншаўся на два гады. 

«У жаночай калоніі знізілі ўсім, у мужчынскіх — амаль усім. Але некаторым знізілі не на два гады, а на год ці паўтара. Апошняе слова за судом, і чаму прымалася тое ці іншая рашэнне, незразумела», — расказвае былая зняволеная, якая бачыла працэс на ўласныя вочы.

Якой колькасці людзей могуць пераглядзець прысуды?

Цяжка сказаць, але можна паспрабаваць падлічыць.

З 2016 па 2024 гады каля 9000 чалавек асудзілі да пазбаўлення волі па артыкуле 328. Частка з іх ужо выйшла, але за кратамі амаль усе з 1500 асуджаных па 4 частцы артыкула. Прычым бум крымінальных спраў па «распаўсюдзе арганізаванай групай» адбыўся ў 2022-2023 гадах, калі асудзілі каля 1000 чалавек. Нават калі ім і скінуць па 2 гады, то на волю яны не выйдуць, бо адседзелі занадта мала.

Таму гаворка, імаверна, пойдзе пра вызваленне некалькіх дзясяткаў людзей, якія былі асуджаныя даўно — яшчэ ў сярэдзіне 2010-х.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Acab
    10.08.2024
    Ўсенькія зьняволеныя праз ўжываньне, наяўнасьць ці распаўсюд нейкіх рэчаў ці рэчываў - палітычныя.
    Бо валодаць нечым ці распаўсюджаць - незлачынства. І толькі наяўнасьць палітычнага карнага апарату дазваляе перасьлед праз такія няшкодныя дзеяньні бяз пашкадаваных і крыўды.

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць