Грамадства44

Бондарава заявіла, што выйграла суд. І закляйміла тых, хто ўсадзіў ёй нож у спіну

Даносчыца сцвярджае, што выйграла працэс у «Флагман М'юзік» — цэнтра, які прадзюсіруе папулярных блогераў.

Вольга Бондарава расказала, што выйграла судовы працэс па пазове «Флагман М'юзік».

Прадзюсарскі цэнтр прасіў суд абараніць ягоную дзелавую рэпутацыю, аднак суддзя заняў бок Бондаравай. Падрабязнасці справы не паведамляюцца. Вядома толькі, што даносчыца крыху раней шукала адваката, які дапаможа ёй бясплатна.

Бондарава ў сваім тэлеграм-канале падзякавала чамусьці казакам, заявіла, што яе справа, ні многа ні мала, «аб'яднала бацькоў Беларусі, Расіі і Данбаса» і што яе «падтрымлівалі праваслаўныя, каталіцкія, іудзейскія вернікі і святары». А таксама закляйміла тых, хто «паспяшаўся ўсадзіць ёй нож у спіну».

«Флагман М'юзік» — гэта цэнтр, які займаецца прадзюсіраваннем папулярных блогераў. Сярод іх — Дзмітрый Сіўчык, вядомы пад псеўданімам Дзім Дзімыч.

Сіўчык — вельмі часты госць у тэлеграм-канале Бондаравай. Даносчыца абвінавачвае яго ў «ЛГБТ-прапагандзе» і прапагандзе няправільных, на яе думку, паводзін. Бондарава нават пісала на блогера даносы ў адміністрацыю Лукашэнкі і Мінкульт, але чыноўнікі гэтыя звароты фактычна праігнаравалі.

Мяркуючы па ўсім, вайну з Дзім Дзімычам і ягонымі калегамі Бондарава мае намер працягнуць — яна актыўна рэпосціць заклікі сваіх прыхільнікаў да поўнай забароны гэтых дзіцячых блогераў.

На Бондараву падавалі ў суд не ўпершыню: дзелавую рэпутацыю раней меў намер абараніць гродзенскі партал Grodno.in. Тады справа да суда не дайшла — бакі дамовіліся праз медыятара. Даносчыцы прыйшлося публічна абвяргаць адзін са сваіх пастоў.

Каментары4

  • Казак-іўдзей
    07.08.2024
    Бондарава, ды які нож у спіну? Гэта быў не нож. І не ў спіну. А калі сур'ёзна, то я ўжо стаміўся чытаць пра гэтых рускамірскіх фрыкаў. Навошта вы іх рэкламуеце?
  • даведка
    07.08.2024
    Оля Бондарева пока тратила силы на борьбу с Дим Димычем Сивчиком, в субботний прайм-тайм БТ покорила дрэг-квин Зинаида Фурор, песни для которой пишет сама Анна Селук... Я почувствовал себя на открытии Олимпийских игр в ̶П̶а̶р̶и̶ж̶е Шклове.
  • Вавёрачка
    07.08.2024
    Пайшла тая бондарава ў дупу i навiны пра яе, там дэнацыфiкацыя курска адбываецца, давайце больш пра гэта навiн!

Цяпер чытаюць

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят2

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Усе навіны →
Усе навіны

«Пад метровым шурфам — каменная шліфаваная сякера». Археолагі расказалі пра важныя вынікі сёлетніх падводных раскопак1

У каталіцкую духоўную семінарыю ў Гродне сёлета паступіла рэкордная колькасць хлопцаў. Чвэрць — з усходніх абласцей1

ЗША працуюць над месцам сустрэчы Трампа, Пуціна і Зяленскага ў канцы наступнага тыдня

У Лельчыцах мужчына захацеў ашчадзіць на корме для сабак і моцна памыліўся1

«Вялікая савецкая армія перамагае малую савецкую армію». УСУ сталі прайграваць на полі бою пасля вяртання да старых практык10

Прыярытэт — спыненне агню. Зяленскі і еўрапейскія лідары паразмаўлялі з Трампам2

На дапамогу ахвярам рэпрэсій у Беларусі еўрапейцы выдзелілі больш за 2,4 мільёна еўра8

Цэны на аўтобусныя білеты з Мінска ў Вільню імкліва падскочылі за дзень1

«Я не дыктатар, мне ў галаву не прыйдзе змяняць Канстытуцыю». Прэзідэнт Сербіі Вучыч заявіў, што не пойдзе на трэці тэрмін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят2

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць