Свет44

Армія Бангладэш заявіла пра стварэнне Часовага ўрада

У Бангладэш будзе сфарміраваны Часовы ўрад. Пра гэта абвясціў галоўнакамандуючы арміі генерал Вакар-Уз-Заман.

Ahmed Salahuddin/NurPhoto via Getty Images

Дым на корпусам Медыцынскага ўніверсітэта ў сталіцы краіны. Фота: 

Паводле яго слоў, усе вінаватыя ў забойствах і пагромах будуць пакараныя. «Верце ў армію. Мы правялі сустрэчы з лідарамі палітычных партый», — заявіў ён.

На фоне пратэстаў у краіне з Бангладэш з'ехала прэм'ер-міністр краіны Шэйх Хасіна. Яна падала ў адстаўку і паляцела на верталёце ў Індыю. Пратэстоўцы раніцай 5 жніўня ўварваліся на тэрыторыю рэзідэнцыі прэм'ера, піша РБК.

Мітынгі ў краіне пачаліся ў канцы чэрвеня, іх удзельнікі (у першую чаргу студэнты) патрабавалі пакласці канец сістэме квот, якая рэзервуе да 30% дзяржаўных пасад для членаў сем'яў ветэранаў, якія змагаліся ў вайне за незалежнасць Бангладэш у 1971 годзе.

Праціўнікі сістэмы назвалі яе дыскрымінацыйнай і якая прыносіць карысць прыхільнікам Хасіны, чыя партыя «Авамі ліг» узначаліла рух за незалежнасць.

У выніку на акцыях паўсталі лозунгі з заклікам да адстаўкі Хасіны. На фоне росту напружанасці ў краіне ўвялі каменданцкую гадзіну і адключылі мабільны Інтэрнэт, што прывяло да $10 млрд шкоды эканоміцы краіны.

Паводле звестак NDTV, падчас пратэстаў загінулі звыш 300 чалавек, сярод іх і дэманстранты, і паліцыянты.

76-гадовая Хасіна была ва ўладзе з 2009 года, у студзені гэтага года яе пераабралі на чацвёрты тэрмін, апазіцыя байкатавала выбары.

Каментары4

  • Плутарх
    05.08.2024
    Жвір , літаратары, паэты, кампазітары, мастацтвазнаўцы, медыкі-псіхолягі, мысьляры-філёзафы, банкіры-эканамісты і чараўнікі-кулінары никогда не осуществляют власть. Они сидят в бочке и критикуют власть и когда власть подходит и говорит: «Проси у меня, чего хочешь», они всегда отвечают: «Не заслоняй мне солнца».
  • Индеец
    05.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    05.08.2024
    Плутарх, дык гэта кепска, сытуацыю трэба мяняць, калі яно сапраўды так, як вы кажаце. Бо маем прыклад Вацлава Гавэла, і ён не пацьвяржае вашае меркаваньне. :) Зразумела ж, прасунутыя, адзначаныя Богам людзі, збольшага грэбуюць уладаю, гэта ж вам не пралетарыят, аднак менавіта яны фармуюць сьвядомасьць грамадзтва й вызначаюць стратэгію. Так павінна быць. Я так лічу.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць