Грамадства4242

Беларус прыйшоў на канферэнцыю Новай Беларусі з яркім манікюрам у падтрымку Камалы Харыс ФОТЫ

На канферэнцыі Новай Беларусі сярод мужчын у строгіх гарнітурах выдзяляўся малады хлопец з яркімі салатавымі пазногцямі. «Камала 2024» напісана на іх. Пазнаёміліся з эпатажным юнаком бліжэй.

Глеб Вашкевіч студэнт, з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе. Цяпер ён жыве ў ЗША, а ў Літву прыехаў да сяброў і родных на канікулы.

«Я планаваў вучыцца ў Злучаных Штатах яшчэ да ўсёй гэтай сітуацыі [пасля выбараў 2020]. Паступаў у Каліфорнію, там трошкі павучыўся і цяпер пераехаў у Чыкага. Вучуся на маркетолага ва Універсітэце Лаёла. Я атрымліваю стыпендыю — меў добрыя адзнакі, напісаў некалькі матывацыйных лістоў, у тым ліку пра свой актывізм, што, магчыма, таксама паўплывала на тое, што далі добрую стыпендыю».

Глеб расказвае, што яго мама-ўкраінка таксама выехала з Беларусі незадоўга да вайны і пасля не вярталася. «Ёй цяжка было глядзець, як яе родную краіну атакуюць з іншай роднай краіны».

Пра свой яркі стыль хлопец тлумачыць: ён цікавіцца модай, хоча быць мадэллю.

«Мне вельмі падабаецца міксаваць розныя колеры і сумна, што ў нас грамадства трошкі не звыклае да такога эпатажу, асабліва калі размова пра хлопчыкаў. Я намагаюся гэты стэрэатып ламаць. Не важна, хлопец ты ці дзяўчына — ты можаш быць модным».

У Беларусі Глеб таксама ярка апранаўся, мог прыйсці ў школу ў спадніцы. Кажа, праз гэта прылятала шмат хэйту. Але ж грамадства, асабліва моладзь, мяняецца.

«Пазногці фарбую з лістапада 2020 года, калі былі выбары ў Злучаных Штатах. Я тады напісаў у сябе ў інстаграме: калі Байдэн пераможа на выбарах, то я пафарбую ў амерыканскі сцяг пазногці. Ён перамог, і я сваё абяцанне стрымаў. І з тых часоў фарбую пазногці. Для мяне гэта круты спосаб самавыяўляцца і быць стыльным».

Глеб, дарэчы, запісаўся валанцёрам у штаб Камалы Харыс, якая збіраецца балатавацца на выбарах у ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

«У мяне пакуль няма амерыканскага пашпарта, таму я не магу галасаваць. Але я магу быць валанцёрам, таму буду рабіць тое, што змагу, каб дапамагчы ёй перамагчы. Я лічу, што жанчыны павінны гэтым светам кіраваць. Вось паглядзець на беларускі досвед: калі ў нас з’явілася жанчына, апазіцыя ўпершыню перамагла».

Глеб паабяцаў на другі дзень канферэнцыі прыйсці яшчэ больш эпатажным.

Каментары42

  • Бард
    03.08.2024
    У бясьсільлі грызуць і фарбуюць кіпцюры - ведаюць, што пераможа ўсё роўна Трамп. І не таму што ў яго пазуры ці фрызура лепшая, а таму што ён больш адэкватны палітык за Камалу Харыс.
  • Acab
    03.08.2024
    Ну, братка, як не прасунесься валянторствам ў кампартыі зша, не бядуй, ў аб'яднаным пераходным кардынацыйным будзеш дарадцам па гендэрнай ДЭІ.
  • Acab
    03.08.2024
    Можаш ты галасаваць і бяз пашпарта, якога ў ЗША ніхто і ня мае (адно зьнешнія). Спадарыня Каміля супраць каб пільна ўглядацца, хто там галасуе

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць