Грамадства

Палітвязню Сяргею Яфімаву другі раз дадалі год зняволення

У судзе Барысаўскага раёна 16 мая Сяргею Яфімаву вынеслі прысуд па новай крымінальнай справе. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і прызначылі яму яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да чатырох гадоў калоніі. Гэта ўжо другі суд над палітвязнем па гэтым артыкуле, піша «Вясна».

У лістападзе 2020 года гамельчука асудзілі на тры гады калоніі паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Згодна з абвінавачваннем, у Гомелі ўвечары 9 жніўня 2020 года ў раёне сквера Кірылы Тураўскага ён падбег да супрацоўніка АМАПа, распыліў пярцовы газ яму ў твар з газавага балончыка і ўдарыў яго ў галаву. На дапамогу міліцыянту падбеглі двое калег і спрабавалі затрымаць нападніка, той спрабаваў вырвацца, распыляў газ і нанёс аднаму з супрацоўнікаў «не менш за дзевяць удараў у вобласць галавы і тулава». На судзе Сяргей цалкам прызнаў віну.

Вядома, што пазней Сяргею ўзмацнілі пакаранне і перавялі яго на турэмны рэжым у Жодзіна. Там супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Працэс па справе адбыўся ў чэрвені 2023 года ў судзе г. Жодзіна.

Суддзя Святлана Самусева прызначыла яму адзін год пазбаўлення волі. Пасля гэтага яго накіравалі адбываць тэрмін у папраўчую калонію № 14 г. Барысава.

Праз некалькі месяцаў пасля этапу ў калонію на Сяргея завялі ўжо другую крымінальную справу паводле арт. 411 КК. Па інфармацыі «Гомельскай Вясны», 16 траўня гэтага года ў судзе Барысаўскага раёна палітвязню прызначылі яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да чатырох гадоў калоніі. Такі прысуд вынесла суддзя Людміла Зінкевіч. Цяпер агульны тэрмін зняволення Яфімава складае пяць гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць