Свет55

Спікер Палаты прадстаўнікоў заклікаў Байдэна неадкладна пайсці ў адстаўку з пасады прэзідэнта

Рэспубліканец Майк Джонсан назваў адмову Байдэна ад працягу ўдзелу ў гонцы беспрэцэдэнтным момантам у гісторыі ЗША.

Майк Джонсан. Фота: Joe Raedle/Getty Images

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Майк Джонсан заклікаў прэзідэнта Джо Байдэна неадкладна пайсці ў адстаўку.

Рэспубліканец у твітары назваў выхад Байдэна з гонкі за 100 дзён да выбараў беспрэцэдэнтным момантам у гісторыі ЗША.

«Дэмакратычная партыя выключыла кандыдата ад Дэмакратычнай партыі з выбарчага бюлетэня крыху больш чым за 100 дзён да выбараў. Ліквідаваўшы галасы больш за 14 мільёнаў амерыканцаў, якія абралі Джо Байдэна кандыдатам ад дэмакратаў на пасаду прэзідэнта, самаабвешчаная «партыя дэмакратыі» даказала проста супрацьлеглае», — заявіў Джонсан.

Спікер ніжняй палаты Кангрэса назваў віцэ-прэзідэнтку Камалу Харыс, якую Байдэн падтрымаў у якасці кандыдата, «сааўтаркай катастрафічных правалаў адміністрацыі Байдэна».

«Харыс стала радасным саўдзельнікам не толькі ў разбурэнні амерыканскага суверэнітэту, бяспекі і росквіту, але і ў найбуйнейшым палітычным утойванні ў гісторыі ЗША. Яна, як ніхто іншы, ведала пра яго (Байдэна) няздольнасць кіраваць», — лічыць Джонсан.

Кангрэсмен заклікаў Байдэна неадкладна пайсці ў адстаўку.

«Калі Джо Байдэн не дастойны балатавацца на пасаду прэзідэнта, ён не дастойны займаць пасаду прэзідэнта. Ён павінен неадкладна пайсці ў адстаўку. 5 лістапада яшчэ не хутка», — адзначыў спікер.

Джонсан запэўніў амерыканцаў, што Кангрэс гатовы абараняць інтарэсы ЗША як усярэдзіне краіны, так і за яе межамі.

Каментары5

  • Гальскі Макарон
    21.07.2024
    Спадару Джосане, калі трэба, каб не перамаглі ўльтраправыя (так мы клічам нацыянал-сацыялістаў), я магу ў адстаўку. Бо спадара Байдэна Старога ня пасунеш і на паўгадзінкі раней
  • Фу
    21.07.2024
    вось і сцярвятнікі наляцелі
  • За Свабоду!
    21.07.2024
    Гэта той, які да красавіка цягнуў выставіць на галасаванне пакет дапамогі Ўкраіне. Такі ж юрыст, як Лука гісторык. Юрыдычна ўсё чыста, астатняе гэта ўнатранная справа дэмпартыі, няхай лепш сочыць за сваёй тупой рудай крамлёўскай кансервай.

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс5

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

Прэзідэнтку Славеніі западозрылі ў сувязях з расійскай разведкай5

У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку

Італія ўжо дзве тысячы гадоў не можа пабудаваць мост, які ёй вельмі патрэбны3

Мінчук заказаў 101 ружу, але падарыць букет дзяўчыне не змог2

Памёр знакаміты іспанскі «хлопчык-воўк», які вырас у дзікай прыродзе2

У Капылі адкрылі новы сквер пад Год беларускай жанчыны ФОТЫ2

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала49

Новы кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі ўжо ведае два беларускія словы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс5

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць