Вайна33

Літовец расказаў, як трапіў у полк Каліноўскага

«Мне хочацца абараняць Літву ва Украіне, а не чакаць, пакуль вораг прыйдзе да нас і пачне руйнаваць нашы гарады».

Альбертас "Дантыст" Альбертас "Дантист" Albertas "Dentist"
Баец палка Каліноўскага Альбертас з пазыўным «Дантыст». Скрын відэа: CurrentTimeBelarus / YouTube

Сваю гісторыю жыхар Літвы Альбертас з пазыўным «Дантыст» расказаў ютуб-каналу «Настоящее время. Беларусь».

Па словах літоўца, у снежні 2021 года ён прыехаў ва Украіну лекаваць зубы.

«За паўтара-два месяцы, на працягу якіх я жыў ва Украіне, я паспеў палюбіць гэты народ, людзей, якія добра да мяне ставіліся». 

Калі пачалася вайна, хлопец вырашыў застацца і дапамагчы ўкраінскаму народу. Спачатку быў медыкам у складзе аднаго з батальёнаў тэрытарыяльнай абароны Кіева. У гэты перыяд, па яго словах, адной з галоўных складанасцяў была ўкраінская мова.

«У пачатку вайны я разумеў яе дзесьці на 50 працэнтаў, даводзілася вучыць. А затым узнікла складанасць, калі я прыйшоў у беларускі Полк імя Кастуся Каліноўскага. Там давялося вучыць беларускую мову, што было ўжо лягчэй».

У палку Каліноўскага Альбертас з чэрвеня 2022 года:

«У канцы мая (2022-га. — НН) я пабачыў артыкул пра літоўскага сапёра Рымаса Армайціса, які ў той час разам з беларусамі служыў у палку. Я прачытаў і зразумеў, што там служаць і літоўцы. У гэты час якраз на старонцы палка ў фэйсбуку з'явілася абвестка аб наборы рэкрутаў-медыкаў. Я спісаўся праз чат-бот. Мяне запрасілі на інтэрв'ю, і так я патрапіў у полк».

Па словах хлопца, да сваёй службы ў Палку Каліноўскага ён не быў знаёмы з беларусамі:

«Я пачаў пазнаваць беларусаў толькі ў палку. У першую чаргу гэта вельмі добрыя, цярплівыя людзі, вельмі адказныя і любяць працаваць. Заўсёды радыя новым знаёмствам і адкрытыя для адносін».

Па словах Альбертаса, ён удзячны беларусам за тое, што яны прынялі да сябе грамадзяніна іншай краіны.

«Мяне прынялі цалкам як свайго, і да гэтай пары так да мяне ставяцца. Я ніколі за ўвесь час не адчуваў у палку нейкай дыскрымінацыі адносна сябе ці да іншых літоўцаў. (…) У нас адзіны вораг, і ўсе нейкія канфлікты павінны вырашацца пасля нашай супольнай перамогі».

Хлопец адзначае, што ўзаемаадносіны паміж Літвой і Беларуссю павінны выбудоўвацца пасля перамогі ў вайне, калі Беларусь стане свабоднай. Альбертас гаворыць, што з'яўляецца прыхільнікам Балта-Чарнаморскага саюза.

«Гэта самая высокая мэта. А як мінімум павінны быць адэкватныя адносіны, як у любых суседзяў», — лічыць баец.

У Палку Каліноўскага Альбертас як баявы медык эвакуюе параненых з поля бою на спецыяльна абсталяваным аўтамабілі:

«Мая задача — проста выйграць час, аказаць чалавеку мінімальную медычную дапамогу па дарозе. Зрабіць так, каб ён дабраўся да прафесіянальных дактароў як мага хутчэй».

Па словах Альбертаса, за час вайны ў яго развіцці як ваеннага медыка адбыліся істотныя змены:

«Украінскі вайсковы медык узору 2022 года і ўзору 2024-га — гэта дастаткова розныя медыкі. Цяпер даводзіцца часам выконваць абавязкі кіроўцы, працаваць з картамі, трохі працаваць з радыёсувяззю, мінімальна ў ёй разбірацца.

Даводзіцца праводзіць медыцынскую разведку, шукаць шляхі эвакуацыі, калі прыязджаем у новы раён баявых дзеянняў. Даводзіцца вывучаць розныя тыпы мін, як працуюць дроны, бо за апошні год медыкі сталі вельмі жаданай цэллю для ворага».

Мужчына заўважае, што за час вайны з'явілася адчуванне, што ён пастарэў на 10 гадоў.

«Цяпер 30, а адчуваю, што мне прыкладна 40. Прычыны гэтаму — стомленасць, пастаянны стрэс. Але з другога боку, можна вынесці і станоўчыя змены: больш сур'ёзны падыход да жыцця, да нейкіх рэчаў, задач. За два з паловай года навучыўся цаніць дробязі жыцця».

«Мне хочацца абараняць Літву ва Украіне, а не чакаць, пакуль вораг прыйдзе да нас і пачне руйнаваць нашы гарады», — кажа Альбертас.

Каментары3

  • Astralex
    16.07.2024
    Вось які мае быць сапраўдны ліцьвінізм!
  • Антось
    16.07.2024
    Хоць аднаго летувіса адэкватнага знайшлі
  • дочка Максима Дизайнера
    16.07.2024
    «Я пачаў пазнаваць беларусаў толькі ў палку. У першую чаргу гэта вельмі добрыя, цярплівыя людзі, вельмі адказныя і любяць працаваць. Заўсёды радыя новым знаёмствам і адкрытыя для адносін»

    бабуля мужа партызанка з брыгады Машэрава таксама адзначала тое самае... усе - украінцы (а бабуля мужа мела у тым ліку і ўкраінскія карані), русскія і іншыя суседзі зачынялі перад імі хаты і толькі беларусы не

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць